wd wp Пошук:

Кронпрынц

Кронпрынц (ням.: Kronprinz, літар. прынц (князь) кароны) — у германамоўных манархіях тытул спадчынніка прастола (звычайна ў тых выпадках, калі гэта старэйшы сын манарха, а не іншы сваяк). Па-беларуску кронпрынцам часам завуць і некаторых іншых спадчыннікаў прастола, напрыклад, спадчыннага прынца Японіі. У Расіі жонка сына Пятра I, царэвіча Аляксея Пятровіча Шарлота Браўншвайгская, называлася кронпрынцэсай, але гэты тытул не прыжыўся.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Гісторыя Германіі
Катэгорыя·Тытулы
Катэгорыя·Гісторыя Аўстрыі