wd wp Пошук:

Красные Звёзды

«Красные Звёзды» — беларускі рок-гурт з Мінска. Створаны ў 1993 годзе Уладзімірам Селіванавым і Яўгенам Бяловым. Пазней да гурта далучыліся Аляксандр Каралеў і Дзяніс Юбко. Першы год калектыў насіў розныя назвы, такія як «NaRцыSS», «Хотели Утки Йоду». Пасля запісу «Трагедия Моей Жизни» і «Всё это Стёб» праект быў канчаткова перайменаваны ў «Красные Звёзды».

Гісторыя

1993

11 ліпеня 1993 года — дзень заснавання гурта. У тым жа годзе запісаныя альбомы «Трагедия Моей Жизни» і «Всё это Стёб».

1994

Група перайменаваная ў «Красные Звёзды». У гэтым жа годзе запісаныя альбомы «Режим», «Исход», а таксама «Остопизденение».

1995

Выйшаў альбом «Красное колесо».

1996

Альбомы «Смершевы песенки», «Кругозор» і «Эпоха лжепатриотизма».

1997

У 1997 годзе лэйбл «ZeKo-Records» выпускае альбом «Русский порядок», на працягу некалькіх гадоў было прададзена каля 70000 копій. Гурт прыступае да запісу так і не апублікаванага альбома «Люди с Чистой Совестью»

1998

Абвешчана аб роспуску групы.

20092010

У чэрвені 2009 Уладзімір Селіванаў, Яўген Бялоў і Аляксандр Фок абвясцілі аб аднаўленні дзейнасці групы. Пасля ўз’яднання запісаны і выпушчаны альбом «Играй в того, кто играет в тебя, играя того, кто играет тебя». Арцемій Троіцкі напісаў пра яго так: «Калі ўжо яны сябры Летава і фанаты Placebo, скажу так – альбом “Красных Звёзд” мне спадабаўся больш, чым любы альбом “Гражданской обороны” або любы альбом ансамбля Браяна Молка, які наогул у апошні час неяк вельмі садзьмуўся» (Арцемій Троіцкі (Расія): асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2009 год).

Акрамя таго, упершыню выдадзены на CD альбом 1996 года «Смершевы песенки».

У канцы 2009 — пачатку 2010 года праведзены шэраг канцэртаў у Мінску, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Кіеве, Яраслаўлі — як акустычных, так і электрычных ў складзе: Уладзімір Селіванаў — вакал , Яўген Бялоў — гітара, Антон Арлоў («Чатыры») — гітара, Андрэй Баравік («Чатыры») — бас-гітара. Група выдае новы альбом — «Скользящие Сквозь Времена» і рыхтуе да выхаду ў свет другую частку дылогіі «Мир Миллиарда Радуг». Да канца 2010 года да групы далучыўся Дзяніс Юбко (бас-гітара), замяніўшы Андрэя Баравіка.

2011

У групу канчаткова вяртаецца ударнік яе першага складу — Аляксандр Фок. На студыі «Беларусьфільма» па тэхналогіі live records запісваецца альбом «ЖІВОЙ», якому папярэднічае інтэрнэт-сінгл «Плёнки». Выходзіць другая частка дылогіі «Мир Миллиарда Радуг» — альбом «Май в сентябре». Працягваецца канцэртная дзейнасць.

2012

У 2012 годзе быў выпушчаны альбом «Жівой», запісаны на кінастудыі Беларусьфільм. Група выступіла на серыі канцэртаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу, Сібіры і на Урале. 13 снежня 2012 года ў эфіры Нашага Радыё адбылася прэзентацыя новага альбома «Свобода 2012», які даступны для бясплатнай запампоўкі.

2013

Гастрольны тур у падтрымку альбома «Свобода 2012» па ўсіх рэгіёнах Расіі. Публікацыя двайнога сінгла «Перекрёсток» да рыхтуемага альбома з працоўнай назвай «13». 13 жніўня 2013 года ў эфіры Нашага Радыё адбыўся жывы канцэрт групы. 13 лістапада ў жывым эфіры Нашага Радыё ў праграме «Живые» прайшла прэзентацыя альбома «За пределами понедельников».

2014

Некалькі лакальных тураў па РФ, дзесяць буйных канцэртаў у Маскве. Выданне «За пределами понедельников» (Містэрыя гуку, РФ), ратацыі на Нашым Радыё. Тры месяцы ўдзелу ў «Чартова Дюжина» (Наша Радыё) з песняй «Перекрёсток» («За пределами понедельников»). Выдадзеная пласцінка атрымала масу станоўчых рэцэнзій, у тым ліку 4 зоркі ад аўтарытэтнага музычнага выдання Rolling Stone Russia(руск.) бел., альбом «За пределами понедельников» увайшоў у дзесятку лепшых альбомаў рускага року за 2014 год па версіі партала km.ru.

2015

Публікацыя сінгла «Плнй Пздц» да альбома «Русская Смерть» і аднайменнае відэа. Менавіта з гэтага моманту музыкі аддаюць перавагу больш кароткаму напісанню назвы групы — #КЗ.

На канцэртах 19 чэрвеня ў Маскве і 20 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу было абвешчана, што гурт спыняе сваё існаванне.

Пасля распаду групы

Склад групы

Дыскаграфія

Нумарныя альбомы

Сінглы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі