wd wp Пошук:

Крапіва кіеўская

Крапіва кіеўская[3] (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовых[4] травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя.

Арэал і месцы рассялення

Дадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясах[4][5].

Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі[6]. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці[4].

Апісанне

Пабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 см[7]. Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень[5]. На Беларусі — у чэрвені-ліпені[4]. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі[7]. Плады — арэшкі зялёнага колеру з’яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні[4][7].

Таксанамія

Від Крапіва кіеўская ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).

  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва кіеўская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Ахова

Уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны[7].

Цікавыя факты

Арэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй Германіі[8].

У філатэліі

Выява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзе[9]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 1 2 3 4 5 Крапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  5. 1 2 Urtica kioviensis (англ.)
  6. Карта з арэалам (англ.)
  7. 1 2 3 4 Крапива киевская Архівавана 1 лістапада 2010. (руск.)
  8. The first subfossil records of Urtica kioviensis Rogow. and their consequences for palaeoecological interpretations(недаступная спасылка) (англ.)
  9. Паштовая марка Босніі і Герцагавіны

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Крапіва
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі