wd wp Пошук:

Крапыўныцкы

Крапіўніцкі ці Крапыўны́цкы[1] (укр.: Кропивницький) — горад у цэнтры Украіны, адміністрацыйны цэнтр Кіраваградскай вобласці і Крапыўныцкага раёна (у яго склад не ўваходзіць); прамысловы і культурны цэнтр; вузел аўтадарог, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памошная, аэрапорт.

Назва

Да 1924 г. — Елісаветград, у 1924—1934 гг. — Зіноўеўск, у 1934—1939 гг. — Кірава, да 2016 — Кіраваград.

У 2016 годзе горад Кіраваград перайменаваны ў Крапыўныцкы. Марка Крапіўніцкі — заслужаны ўкраінскі драматург і акцёр, нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Кіраваградскай вобласці. У Елісаветградзе, які пазней насіў імя Кіраваграда, адбыўся першы спектакль “Таварыства ўкраінскіх артыстаў пад кіраўніцтвам Крапіўніцкага.

Геаграфія

Крапыўныцкы размешчаны на Прыдняпроўскім ўзвышшы, у даліне і на берагах ракі Інгул (прыток ракі Паўднёвы Буг), пры ўпадзенні ў яе меншых рэк Сугакліі і Біянкі. Плошча населенага пункта — 10,3 тыс. га. Насельніцтва — 222.695 жыхароў (01.01. 2021 года).

Эканоміка

Эканоміка горада прадстаўлена прадпрыемствамі машынабудавання, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасці. Асноўныя заводы:

Асвета

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Кіраваградскай вобласці
Катэгорыя·Крапыўныцкы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта