wd wp Пошук:

Краноцкае

Крано́цкае возера — буйное возера ва ўсходняй частцы паўвострава Камчатка, на тэрыторыі Краноцкага запаведніка, за 30 км на поўнач ад сусветна вядомай Даліны гейзераў, у Ялізаўскім раёне Камчацкага края Расіі.

Асноўныя звесткі

З’яўляецца самым вялікім прэснаводным возерам Камчаткі. Яго плошча складае каля 242 км². Мае форму роўнабаковага трохвугольніка. Сярэдняя глыбіня 51 м, максімальная глыбіня 148 м. Доўгі час лічылася, што возера мае кальдэральнае паходжанне, аднак сёння даказана, што возера ўтварылася каля 10 000 гадоў таму ў выніку запруды даліны ракі Краноцкай прадуктамі лававых вывяржэнняў.

Сілкаванне снегавое і дажджавое. Размах ваганняў узроўню складае некалькі дзясяткаў сантыметраў. Ледастаў з канца снежня да канца другой дэкады мая. Уздоўж усходняга берага возера размешчана 11 астравоў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Камчацкага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара