wd wp Пошук:

Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі

Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт імя Тадэвуша Касцюшкі (польск.: Politechnika Krakowska im. Tadeusza Kościuszki) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова політэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кракаве.

Гісторыя

Стварэнне вучэльні звязана з сацыяльна-палітычнымі наступствамі Другой сусветнай вайны. Разбуранай краіне патрэбныя былі інжынеры, здольныя хутка яе аднавіць. Акрамя таго, у выніку тэрытарыяльных зменаў Львоўскі політэхнічны ўніверсітэт апынуўся ў межах СССР. У сувязі з гэтай сітуацыяй прафесар Ісідор Стэла-Савіцкі, які да вайны ўзначальваў кафедру будаўніцтва і інжынерыі ў Горнай акадэміі, прапанаваў стварыць вышэйшую тэхнічную навучальную ўстанову ў Кракаве. Канцэпцыя была добра сустрэтая кіраўніцтвам акадэміі, а таксама падтрымана міністрам адукацыі ПНР. У 1945 годзе міністр адукацыі дазволіў арганізацыю пры Горнай акадэміі шэрага політэхнічных факультэтаў: архітэктуры, а таксама лясной, будаўнічай, воднай і вымяральнай інжынерыі. Яны мелі адміністрацыйную і бюджэтную адасобленасць, а таксама ўласны Сенат.

19 лістапада 1946 года ўлады ПНР выдалі указ аб стварэнні ў акадэміі факультэтаў архітэктуры, інжынерыі і камунікацый, названых політэхнічнымі факультэтамі. Акт меў зваротную сілу, якая дзейнічала з 1 красавіка 1945 года, і гэты дзень лічыўся датай заснавання вучэльні. У 1947 годзе сядзібу факультэтаў перанеслі ў адаптаваныя для навучальных мэтаў будынкі на вул. Варшаўскай - да былых аўстрыйскіх казармаў імя эрцгерцага Рудольфа, якія ў міжваенны перыяд насілі імя караля Яна III Сабескага. Поўная незалежнасць універсітэтам была атрымана 7 ліпеня 1954 года, калі была прынята пастанова Савета Міністраў ПНР аб стварэнні Кракаўскага політэхнічнага ўніверсітэта. 30 верасня 1976 года яму было прысвоена імя Тадэвуша Касцюшкі.

Амаль з самага пачатку свайго існавання Кракаўскі політэхнічны ўніверсітэт рэалізоўваў шырокую праграму даследчай дзейнасці і супрацоўніцтва з прамысловасцю. У выніку да пачатку 1970-х гадоў тры з чатырох яго факультэтаў атрымалі поўныя акадэмічныя паўнамоцтвы для прысваення доктарскіх ступеняў і хабілітацыі. У 1966 годзе быў створаны пяты па ліку хімічны факультэт. Праз 9 гадоў быў створаны факультэт транспарту. У 1999 годзе быў створаны сёмы факультэт -сёння гэта факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацый.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Адукацыя ў Кракаве
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1945 годзе
Катэгорыя·1945 год у Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта