wd wp Пошук:

Кракаўскі мір

Кракаўскі мір (польск.: Traktat krakowski) — мірны дагавор паміж Каралеўствам Польскім і вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Альбрэхтам Гогенцолернам, які быў падпісаны 8 красавіка 1525 года ў Кракаве і афіцыйна завяршыў польска-тэўтонскую вайну 1519—1521 гадоў. Сведкамі дагавора выступілі Фрэдэрык II Легніцкі і Георг Гогенцолерн, маркграф Ансбаха.

Па ўмовах дагавора, Альбрэхт атрымліваў карт-бланш на стварэнне васальнага да Польшчы Герцагства Прусія шляхам секулярызацыі дзяржавы Тэўтонскага ордэна. Сам Альбрэхт станавіўся свецкім кіраўніком Прусіі з тытулам герцага, які перадаваўся па спадчыне. Ідэю такога пераўтварэння ў асабістай гутарцы падаў Альбрэхту лідар Рэфармацыі Марцін Лютэр.

Тэўтонскі ордэн быў захаваны, аднак назаўжды страціў былую магутнасць.

Фармальным следствам дагавора стала правядзенне 10 красавіка цырымоніі амажу, на якой Альбрэхт прызнаваў сваім сюзерэнам караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·XVI стагоддзе ў Кракаве
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Тэўтонскага ордэна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мірныя дагаворы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы XVI стагоддзя
Катэгорыя·Дагаворы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Міжнародныя дагаворы Польшчы