Крагле́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці, з 8 студзеня 1954 г. Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Краглевічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года. Скасаваны 16 ліпеня 1954 года, тэрыторыя сельсавета далучана да Целяханскага сельсавета[1].