wd wp Пошук:

КрАЗ-5233

КрАЗ-5233

КрАЗ-5233ВЕ
Выпуск 2008–н.ч.
Вытворца Крамянчугскі аўтамабільны завод
Месца вытворчасці Крамянчуг
Колавая формула 4х4
Дапушчальныя нагрузкі
Грузападымальнасць 6 000 - 9 900 кг
Фотагалерэя на Wikimedia Commons

КрАЗ-5233грузавы аўтамабіль падвышанай праходнасці з колавай формулай 4х4 або 4х2, які вырабляецца Крамянчугскім аўтазаводам з 2008 года.

У 2011 годзе аўтамабіль быў прыняты на ўзбраенне Узброеных сіл Украіны, а першыя пастаўкі ва ўкраінскае войска адбыліся ў сакавіку 2014 года.

Канструкцыя

КрАЗ-5233 — грузавы аўтамабіль павышанай праходнасці колавай формулы 4х4 або 4х2. Прызначаны для перавозкі грузаў і людзей, буксіравання транспартных сродкаў і спецыяльных прычэпаў па дарогах усіх катэгорый і бездаражу. Мае капотнае кампанаванне. Грузавая платформа — металічная з заднім адкідным бортам, аснашчана адкіднымі лаўкамі, дугамі і тэнтам.

Рухавік — ЯМЗ-238Д / ЯМЗ-238ДЕ2 — дызельны, васьміцыліндравы, V-падобны, з турбанаддзіманнем. Таксама магчымая ўстаноўка рухавікоў Cummins або Deutz. Скрынка перадач — ЯМЗ-2381 — механічная, васьміступеністая. Раздаткавая скрынка — механічная двухступеністая з міжвосевым блакавальным дыферэнцыялам. Вядучыя масты — цэнтральныя, двухступеністыя, аднахуткасныя, с міжколавымі блакіруемымі дыференцыяламі.

Пярэдняя і задняя падвескі — залежныя, на двух уздоўжных паўэліптычных рысорах, пярэдняя з двума гідраўлічнымі амартызатарамі, задняя — балансірнага тыпу. Тармазная сістэма — пнеўматычнага тыпу. Рабочыя тормазы — колавыя тармазныя механізмы барабаннага тыпу, з унутранымі калодкамі; стаянкавыя тормазы — трансмісійны тормаз барабаннага тыпу на выходным вале раздаткавай скрынкі; прывад механічны.

Гл. Таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі КрАЗ
Катэгорыя·Грузавыя аўтамабілі паводле алфавіта