Ко́сіцкая[1] (трансліт.: Kosickaja, руск.: Косицкая) — былая вёска ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Знаходзілася ў падпарадкаванні Веткаўскага раённага Савета дэпутатаў і выканаўчага камітэта.
У 1926—1927 гадах цэнтр Косіцкага сельсавета. Ліквідавана ў 2011 годзе[2].