wd wp Пошук:

Кортні Кокс

Кортні Бас Кокс (англ.: Courteney Bass Cox; нар. 15 чэрвеня 1964, Бірмінгем, Алабама, ЗША) — амерыканская актрыса, рэжысёр і прадзюсар. Найбольш вядомая па ролі Монікі Геллер у сіткоме «Сябры», а таксама журналісткі Гэйл Уэзерс ў серыі фільмаў «Крык».

Раннія гады

Кортні Бас Кокс нарадзілася і вырасла ў Бірмінгеме (штат Алабама). Там яна скончыла сярэднюю школу, дзе была членам групы падтрымкі, тэнісісткай і плыўчыхай. Яе бацька, Рычард Л. Кокс (1931—2001)[3], быў бізнесменам, а маці, таксама Кортні (у дзявоцтве Бас), хатняй гаспадыняй[4][5]. У Кортні ёсць дзве старэйшых сястры — Доці Пікет і Вірджынія Кокс, старэйшы брат Рычард і дзевяць зводных братоў і сясцёр. Яе бацькі развяліся ў 1974 годзе, бацька пераехаў ва Фларыду, а Кортні выхоўвалася маці і айчымам, нью-ёркскім бізнесменам Хантэрам Коплендам[6].

Пасля заканчэння школы Кокс паступіла ў Універсітэт Вернан ў Вашынгтон, каб вывучаць архітэктуру і дызайн інтэр’ераў[7]. Праз год яна кінула навучанне дзеля кар’еры мадэлі, пасля таго як яе прыняло мадэльнае агенцтва «Форд» у Нью-Ёрке. Будучы мадэллю, яна наведвала курсы акцёрскага майстэрства і з часам пазбавілася ад свайго Паўднёвага акцэнту.

Кар’ера

Акцёрскі дэбют

Кокс першай на амерыканскім тэлебачанні вымавіла слова «Месячныя», рэкламуючы ў 1985 годзе тампон фірмы «Тампакс»[en][8]. Пасля паспяховага ўдзелу ў музычным кліпе Бруса Спрынгсціна «Dancing In The Dark» (дзе яна танчыла на сцэне), яна з’явілася ў некалькіх кінафільмах, уключаючы «Уладары Сусвету» (1987) і «Кокан: Вяртанне» (1988).

У Кокс была вядучая роля ў нядоўга пражылым тэлесерыяле «Пакутнікі навукі» (1985), а пазней другарадная роля ў тэлесерыяле «Сямейныя повязі» (1987—1989). У 1994 годзе актрыса сыграла ролю Мелісы Робінсан у камедыйным фільме «Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл» з Джымам Керы у галоўнай ролі.

У верасні 1995 года.

«Сябры»

У 1994 годзе Кортні Кокс прапанавалі прайсці пробы на ролю Рэйчэл Грын у новы сітком «NBC» «Сябры». Ролю ў тэлесерыяле яна ўсё ж такі атрымала, але не Рэйчэл, а Монікі Гелер, якую яна грала наступныя 10 гадоў ва ўсіх сезонах папулярнага тэлесерыяла.

Яна стала адзіным выканаўцам асноўнага акцёрскага складу серыяла, якая за акцёрскую гру ў серыяле ні разу не была намінавана на прэмію «Эмі»[9]. Яна была намінаваная на прэмію «Эмі» ў 2021 годзе як прадзюсар спецыяльнага выпуску серыяла «Сябры: Уз’яднанне»[9].

У прамежку паміж пятым і шостым сезонам Кортні Кокс выйшла замуж за акцёра Дэвіда Аркета, з якім пазнаёмілася на здымках трылера «Крык» у 1996 годзе, і змяніла сваё імя на Кортні Кокс-Аркет. Гэта падзея знайшло сваё адлюстраванне ў «Эпізодзе пасля Вегаса» тэлесерыяла «Сябры», калі ў пачатковых тытрах усе акцёры атрымалі даданне «-Аркет» да сваіх прозвішчаў[10].

Наступная кар’ера

Кокс ў 2010 годзе.

За час здымак у «Сябрах» Кортні Кокс паспела паспяхова папрацаваць і на вялікім экране. Самай прыкметнай яе роляй тых гадоў стала рэпарцёр Гэйл Уэзерс ў фільме «Крык» (1996) і яго працягах. Адразу пасля завяршэння здымак у тэлесерыяле «Cябры» прадзюсар Марк Чэры прапанаваў Кортні Кокс ролю С’юзан Маер ў новай тэлевізійнай драме ABC «Адчайныя хатнія гаспадыні», але з-за цяжарнасці акторка была вымушаная адмовіцца, і роля дасталася Тэры Хэтчэр.

У 2001 годзе Кокс з’явілася ў фільме «3000 міль да Грэйслэнда», у 2005 годзе знялася ў незалежным фільме «Лістапад», які меў толькі абмежаваны кінапракат, а таксама адыграла невялікую ролю ў высокабюджэтным фільме «Усё ці нічога».

У 2006 годзе Кортні разам з мужам, Дэвід Аркет, знялася ў фільме «Вандроўнік», у якім таксама выступіла ў якасці прадзюсара, а Дэвід быў яшчэ і рэжысёрам і сцэнарыстам[11].

У 2007 годзе актрыса пагадзілася на ўдзел у драматычным тэлесерыяле «Бруд» тэлесеткі FX Networks, дзе яна выканала ролю Люсі Спілер, рэдактара бульварнай газеты. Кокс і яе муж, Дэвід Аркет, таксама выступілі выканаўчымі прадзюсарамі гэтага серыяла[12]. Акрамя таго, на радасць прыхільнікам, у адным з эпізодаў з’явілася Джэніфер Эністан, і іх гераіні цалаваліся. Пратрымаўшыся год, серыял быў закрыты.

У канцы 2008 года выйшаў новы фільм з удзелам Кортні Кокс пад назвай «Казкі на ноч», дзе яе партнёрам па здымачнай пляцоўцы стаў Адам Сэндлер.

У 2009 годзе актрыса з’явілася ў некалькіх эпізодах серыяла «Клініка», а таксама ў серыяле «Горад драпежніц», за ролю ў якім была намінаваная на «Залаты глобус» як лепшая актрыса ў камедыйным серыяле. У красавіку 2011 года выйшаў фільм «Крык 4», дзе Кокс ў чарговы раз ўвасобіла вобраз журналісткі Гэйл Уэзерс[13].

Кокс дэбютавала ў якасці рэжысёра тэлесерыяла «TalhotBlond», прэм’ера якога адбылася 23 чэрвеня 2012 года[14]. У 2014 годзе яна зняла і спрадзюсавала чорную камедыю «Перш чым я пайду» з удзелам Шона Уільяма Скота і Элішы Катберт[15]. Прэм’ера фільма адбылася на кінафестывалі Трайбека 24 красавіка 2014 года[16], у некаторых кінатэатрах ён быў выпушчаны 24 красавіка 2015 года[17].

З 2014 па 2017 год яна з’яўлялася выканаўчым прадзюсарам гульнявога шоў «Celebrity Name Game» пад кіраўніцтвам Крэйга Фергюсана. Шоў прынесла ёй намінацыю на прэмію Эмі[18].

У 2016 годзе Кокс знялася ў незалежным драматычным фільме «Дзень маці» разам са С’юзан Сарандан, Мірай Сарвіна і Шэран Стоўн. Фільм быў выпушчаны 6 мая 2016 года і атрымаў у асноўным негатыўныя водгукі[19]. У 2019 годзе яна стварыла і выпусціла дакументальны серыял на Facebook Watch «9 месяцаў з Кортні Кокс»[20]. У 2020 годзе Кокс знялася ў сіткоме «Амерыканская сямейка»[21].

Кокс падпісала кантракт на галоўную ролю ў камедыйным серыяле «Shining Vale». Яна сыграе ролю Патрыцыі Фелпс, якая пераязджае са сваёй сям’ёй з буйнога горада ў вялікі стары дом у прыгарадзе, дзе сутыкаюцца зло і гумар[22].

Яна ўз’ядналася са сваімі калегамі па серыяле «Сябры» для спецыяльнага паказу Friends: The Reunion, які выйшаў на канале HBO Max[23]. У ліпені 2020 года стала вядома, што Кокс зноў сыграе ролю Гейл Уэзерс ў фільме «Крык 5», рэжысёрамі якога сталі Мэт Бетынелі-Олпін і Тайлер Джылет[24]. Фільм выйшаў у пракат 13 студзеня 2022 года[25][26].

Асабістае жыццё

З 1989 па 1995 год Кокс знаходзілася ў стасунках з акцёрам Майклам Кітанам[27].

Пасля знаёмства на здымках фільма «Крык» у 1996 годзе Кокс пачала сустракацца з акцёрам Дэвідам Аркетам. 12 чэрвеня 1999 года пара пабралася шлюбам у Сан-Францыска, пасля чаго Кокс пачала выкарыстоўваць імя Кортні Кокс Аркет[28][29]. 13 чэрвеня 2004 года ў іх нарадзілася дачка, Кока Райлі Аркет[30]. Яе хроснай маці з’яўляецца актрыса Джэніфер Эністан[31]. Кокс таксама перанесла шэраг выкідкаў[32]. У кастрычніку 2010 года Кокс і Аркет абвясцілі аб расставанні[33]. У чэрвені 2012 года Аркет падаў на развод, які быў завершаны ў маі 2013 года[34][35].

З 2013 года Кокс знаходзіцца ў стасунках з музыкам Джоні Макдэйдам, клавішнікам гурта Snow Patrol. У чэрвені 2014 года Кокс і Макдэйд абвясцілі аб заручынах[36]. У студзені 2019 года Кокс распавяла, што пара разарвала заручыны, аднак па-ранейшаму знаходзіцца ў стасунках[37].

Кокс мае карычневы пояс па каратэ, а таксама грае на фартэпіяна і ўдарных інструментах[38].

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1984сЯк круціцца светAs the World TurnsБані
1985сКодавае імя: FoxfireCode Name: Foxfireбортправаднік
19851986сПакутнікі навукіMisfits of ScienceГлорыя Дзінела
1986
тф Сільван у раі Sylvan in ParadiseЛюсі Эпл
1986сЛодка каханняThe Love BoatКэрал
1986сЯна напісала забойстваMurder, She WroteКэрал Баністэр
1987
ф Скрыўлены ўніз Down TwistedТара
1987
ф Уладары сусвету Masters of the UniverseДжулі Вінстан
1987
тф Калі сёння аўторак, гэта ўсё яшчэ павінна быць Бельгія If It's Tuesday, It Still Must Be BelgiumХанна Вышоцкі
19871989сСемейные узыFamily TiesЛарэн Мілер
1988
ф Кокан: Вяртанне Cocoon: The ReturnСара
1988
тф Я буду дома да Каляд I’ll Be Home for ChristmasНора Бандзі
1989
тф Раксана: Прэмія Пулітцэра Roxanne: The Prize PulitzerДжэкі Кімберлі
1989сКалі мы сустрэнемся зноўTill We Meet AgainФрэдзі Лансей
1990
тф Цікаўнасць забівае Curiosity KillsГвен
1990
ф Спадар Лёс Mr. DestinyДжуэл Джагер
1990
ф Трэсці дрэва Shaking the TreeКэтлін
1991
ф Сіняя пустыня Blue DesertЛіза Робертс
1991сМортан і ХэйзMorton & Hayesпрынцэса Люсі
1992
тф Дзеля дзіцяці Battling for BabyКэтрын
1992сЯк у кіноDream OnАліша
1992
ф Процілеглы пол… і як з ім жыць The Opposite Sex and How to Live with ThemКэры Дэвенпорт
1993сНепрыемнасці з ЛарыThe Trouble with LarryГабрыэла Іздэн
1994сСайнфелдSeinfeldМэрыл
19942004сСябрыFriendsМоніка Гелер
1994
ф Эйс Вентура: Вышук хатніх жывёл Ace Ventura: Pet DetectiveМеліса Робінсан
1995
тф Малявальнік 2: Рукі, якія бачаць Sketch Artist 2: Hands That SeeЭмі О’Конар
1996
ф Крык ScreamГэйл Уэзерс
1997
ф Запаведзі CommandmentsРэйчал
1997
ф Крык 2 Scream 2Гэйл Уэзерс
1999
ф Шалёныя грошы The RunnerКарына
1999сКазачныя гісторыі для ўсіх дзяцейHappily Ever After: Fairy Tales for Every ChildEmerald Salt Pork
1999
кар Любосны трохкутнік Alien Love TriangleЭліс
2000
ф Крык 3 Scream 3Гэйл Уэзерс
2001
ф А вось і доктар The Shrink Is InСаманта
2001
ф 3000 міль да Грэйсленда 3000 Miles to GracelandСібіл Вейнгроў
2001
ф Хутка ўсё наладзіцца Get Well SoonЛілі
2004
ф Лістапад NovemberСафі Джакабс
2005
ф Усё ці нічога The Longest YardЛена
2006
ф Альфа Дог Alpha DogЭрыка Прайс
2006
мф Рогі і капыты BarnyardДэйзі
2006
ф Капітан Зум ZoomМарша Холавэй
2006
ф Турыст The TripperСінція
20072008сБрудDirtЛюсі Спілер
2008
ф Казкі нанач Bedtime StoriesВэндзі
2008
кар Панядзелак перад днём Падзякі The Monday Before ThanksgivingСісі
2009сІнтэрнэт-тэрапіяWeb TherapyСерэна Дзювал
2009сКлінікаScrubsТэйлар Мэдакс
20092015сГорад драпежніцCougar TownДжулс Коб
2011
ф Крык 4 Scream 4Гэйл Уэзерс-Райлі
2011сПрыватная практыкаPrivate PracticeЖанчына
2013сНа старт!Go OnТалія
20142016сП’яная гісторыяDrunk HistoryЭдзіт Вільсан
2016
тф Дабрачынны фонд Charity CaseХэйлі
2016
ф Дзень маткі Mothers and DaughtersБэт
2018сБессаромнікіShamelessДжен Вагнер
2020сАмерыканская сямейкаModern familyСябе
TBAсЗіхатлівая далінаShining ValeПэт[39]
2021
ф Сябры: Уз’яднанне Friends: The Reunionу ролі самой сябе
2022
ф Крык ScreamГейл Уэзерс-Райлі

Як кінарэжысёр і прадзюсар

Зноскі

  1. Courteney Cox // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Courteney Cox // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dowling Family Genealogy (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  4. hollywood.com (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  5. Mountain Brook one of 10 of the nation’s wealthiest communities Архівавана {{{2}}}.
  6. hollywood.com (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011.
  7. movies.msn.com (нявызн.). Cox left college to pursue a career in modeling and acting. MSN. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 29 жніўня 2009.
  8. IMDB.com (нявызн.). Courteney Cox - Biography. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2007.
  9. 1 2 Courteney Cox Scores First Emmy Nomination for ‘Friends,’ Almost Two Decades After Show Ends
  10. Amazon.co.uk: Friends — Series 6 — Episodes 1-4: Jennifer Aniston, David Schwimmer, Matt Le Blanc, Lisa Kudrow, Matthew Perry, Courteney Cox, Gary Halvorson: Video
  11. IMDB.com (нявызн.). “The Tripper” (2006) - Full cast and crew. Архівавана з першакрыніцы 31 жніўня 2020. Праверана 26 снежня 2021.
  12. IMDB.com (нявызн.). “Dirt” (2007) - Full cast and crew. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 2 сакавіка 2007.
  13. Courteney Cox (нявызн.), Celeb Archive .
  14. Cooper, Jackie K.. Review: Talhotblond, Directed By Courteney Cox (нявызн.) (25 чэрвеня 2012). Праверана 23 чэрвеня 2012.
  15. Courteney Cox’s Directing Debut Gets New Title Six Days After Announcement (нявызн.) (23 чэрвеня 2013). Праверана 2 жніўня 2020.
  16. Takeda, Allison. Courteney Cox Gushes About Boyfriend Johnny McDaid: “He Supports Me in Every Way” (нявызн.). Us Weekly (27 красавіка 2014). Праверана 2 жніўня 2020.
  17. Brow, Jason. ‘Friends’ Reunion: Jennifer Aniston & Courteney Cox Hug On Red Carpet (нявызн.) (недаступная спасылка). Hollywood Life (21 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2020. Праверана 2 жніўня 2020.
  18. Montgomery, Daniel. Courteney Cox FINALLY nominated for an Emmy: Best Game Show for ‘Celebrity Name Game’ (нявызн.). Gold Derby (22 сакавіка 2017). Праверана 2 жніўня 2020.
  19. Courteney Cox, ‘Devious Maids’ Star Roselyn Sanchez Join Indie Drama ‘Mothers Day’ (нявызн.) (8 ліпеня 2015). Праверана 2 жніўня 2020.
  20. Petski, Denise. Courteney Cox’s ‘9 Months’ Gets January Premiere Date On Facebook Watch (нявызн.). Deadline Hollywood (20 снежня 2018). Праверана 2 жніўня 2020.
  21. Ausiello, Michael. Modern Family Recruits Courteney Cox to Guest Star as Courteney Cox (нявызн.). TVLine (25 кастрычніка 2019).
  22. Courteney Cox To Headline Starz’s ‘Shining Vale’ Horror Comedy Pilot From Sharon Horgan, Jeff Astrof & Kapital, Dearbhla Walsh To Direct (нявызн.), Deadline Hollywood (28 лютага 2020). Праверана 2 жніўня 2020.
  23. ‘Friends’ Reunion Special Delayed at HBO Max (нявызн.). The Hollywood Reporter.
  24. ‘Scream’: Courteney Cox Reprising Her Role As News Reporter Gale Weathers In Spyglass Media Group & Paramount Relaunch (нявызн.). Deadline Hollywood.
  25. Relaunch of ‘Scream’ Slashing Into Theaters on January 14, 2022! (нявызн.). BloodyDisgusting.
  26. New Scream Movie From Spyglass Media Will Be Released by Paramount (EXCLUSIVE) (нявызн.). Variety.
  27. Cerio, Gregory. Handy Woman(англ.) , People (27 лістапада 1995).
  28. Courteney Cox of ‘Friends’ Weds David Arquette(англ.) , Los Angeles Times (13 чэрвеня 1999).
  29. Lipton, Michael A. Friends and Lovers(англ.) , People (28 чэрвеня 1999).
  30. Courteney Cox Welcomes a Baby Girl(англ.) , People (13 чэрвеня 2004).
  31. Stone, Natalie. Jennifer Aniston Says Courteney Cox’s Daughter, 15, Looks ‘Grown Up’(англ.) , People (29 лістапада 2019).
  32. Haller, Sonja. Courteney Cox wouldn’t give up trying to be a mom: ‘I had a lot of miscarriages’(англ.) , USA Today (24 сакавіка 2019).
  33. Fleeman, Mike. Courteney Cox and David Arquette Separate(англ.) , People (11 кастрычніка 2010).
  34. David Arquette files for divorce from Courteney Cox(англ.) , Reuters (13 верасня 2012).
  35. Oldenburg, Ann. Courteney Cox, David Arquette divorce is finalized(англ.) , USA Today (29 мая 2013).
  36. Tauber, Michelle. Courteney Cox Engaged to Johnny McDaid(англ.) , People (26 чэрвеня 2014).
  37. Corinthios, Aurelie. Courteney Cox Talks Ending Her Engagement to Johnny McDaid — and Reunites with Lisa Kudrow! (нявызн.), People (29 студзеня 2019).
  38. Did You Know This About Courteney Cox? (нявызн.), The Ellen Degeneres Show . Праверана 8 сакавіка 2022. Архівавана 5 красавіка 2012.
  39. Joe Otterson. Courteney Cox to Lead Starz Horror Comedy Pilot ‘Shining Vale’(англ.) . Variety. Penske Media Corporation (28 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 29 лютага 2020. Праверана 29 лютага 2020.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фотамадэлі ЗША
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бірмінгеме (Алабама)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фотамадэлі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя