wd wp Пошук:

Корву

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Корву (парт.: ilha do Corvo) — востраў у Атлантычным акіяне, найменшы з усіх населеных Азорскіх астравоў. Плошча - 17,11 км². Насельніцтва (2011 г.) - 430 чал.

Геаграфія

Возера ў кальдэры вулкана на Корву

Востраў Корву знаходзіцца ў 18,18 км на паўночны ўсход ад суседняга, большага па памерах вострава Флорэш. Гэта — самы паўночны з усіх населеных Азорскіх астравоў. Даўжыня з поўначы на поўдзень — 6,33 км. Найбольшая шырыня — 3,88 км.

Корву мае вулканічнае паходжанне. Яго фундамент месціцца на ўскраіне Паўночна-Амерыканскай пліты. Вылучаюць 3 асноўныя этапы фарміравання вострава:

Пераважаюць горныя ландшафты са стромкімі скаламі. Берагі абрывістыя. На поўдні вылучаюцца спадзістыя схілы. Найвышэйшы пункт — вулкан Мора-душ-Оменс(718 м). Яго кальдэра ўмяшчае невялікае возера.

Клімат марскі ўмераны. Сярэдняя гадавая тэмпература вагаецца ад 14°C да 20°C. Большая частка ападкаў прыходзіцца на зімовыя месяцы.

Гісторыя

Герб Корву

У 2010 г. археолагі выявілі рэшткі паселішча, якое магло быць заснавана каля 2000 гадоў таму. Аднак да моманта адкрыцця партугальцамі ў 1452 г. ён ужо быў незаселены. З 1458 г. Корву выкарыстоўвалі для выпасу статкаў свойскай жывёлы. У 1580 г. пачалося засяленне выхадцамі з суседняга вострава Флорэш. У 1674 г. утворана самастойная парафія. Цывільная адміністрацыя з’явілася толькі ў 1832 г.

З другой паловы канцы XIX ст. навакольныя воды наведвалі амерыканскія кітабоі. Яны ахвотна наймалі маладых тубыльцаў. Да 1970-ых гг. працягваўся перыяд сталай эміграцыі ў ЗША. Жыхары Корву захавалі асабісты дыялект, блізкі да старой партугальскай мовы.

У 2008 г. для аховы флоры і фаўны на востраве Корву створаны прыродны парк.

Інфраструктура

На поўдні вострава Корву знаходзіцца самае буйное паселішча, вёска Віла-ду-Корву, — цэнтр мясцовага муніцыпалітэта. Муніцыпалітэт валодае трацінай усёй зямлі вострава. Астатняя — у прыватнай маёмасці. Асноўны занятак мясцовых жыхароў — жывёлагадоўля. Трымаюць кароў і авечак. Вытворчасць сыру складае важную галіну эканомікі. Земляробства накіравана на задавальненне ўнутраных патрэб. Палеткі месцяцца пераважна на ўсходзе вострава, а таксама ў кратэры вулкана. Вырошчваюць бульбу, авёс, цытрусавыя. Развіваецца турызм.

Паміж востравам Корву і востравам Флорэш існуе лодкавая пераправа. У 1993 г. пабудаваны невялікі аэрапорт, з якога самалёты лётаюць на Флорэш і Фаял.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Азорскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Партугаліі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты