wd wp Пошук:

Конрад Вольф

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вольф.

Конрад Вольф (ням.: Konrad Wolf; 20 кастрычніка 1925, Хехінген, Германія — 7 сакавіка 1982, Берлін, Германія) — нямецкі кінарэжысёр, сын пісьменніка Фрыдрыха Вольфа, малодшы брат кіраўніка знешняй разведкі ГДР Маркуса Вольфа. Прадстаўнік савецкай школы кінематографа (скончыў УДІК), аднак працаваў пераважна ў ГДР. З фільмаў Вольфа найбольш вядомым з’яўляецца «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» паводле аднайменнага рамана Л. Фейхтвангера з Данатасам Баніёнісам у галоўнай ролі.

Біяграфія

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады эмігрыраваў разам з бацькамі з Германіі і з 1934 года жыў у СССР. Удзельнічаў у Другой сусветнай вайне разам з савецкімі войскамі, у 1945 годзе (у 19 гадоў) быў прызначаны ваенным камендантам горада Бернау. Вопыт ваенных гадоў паказваецца рэжысёрам у фільмах «Мне было дзевятнаццаць» і «Мама, я жывы».

У 1949 годзе паступіў ва УДIК (Масква) на рэжысёрскі факультэт, курс С. А. Герасімава. Пасля заканчэння УДІКа жыў і працаваў у ГДР. Прэзідэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1965—1982). Лаўрэат Нацыянальнай прэміі ГДР (1959, 1968).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634739 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634739 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ГДР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Фрыдрыхсфельдэ
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 7 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Карла Маркса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Выпускнікі УДІКа
Катэгорыя·Кінарэжысёры Германіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хехінгене
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК САПГ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі