wd wp Пошук:

Конан Трафімавіч Малоды

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малоды. У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лансдэйл.

Ко́нан Трафі́мавіч Мало́ды (19221970) — кадравы савецкі разведчык-нелегал перыяду халоднай вайны, палкоўнік, што дзейнічаў пад імем Гордана Лансдэйла.

Біяграфія

Раннія гады

Старшыня КДБ пры СМ СССР У. Я. Сямічасны (1-ы злева) прымае савецкіх разведчыкаў Рудольфа Абеля (2-і злева) і Конана Маладога (2-і справа). Масква, верасень 1964 года.

Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў Маскве ў сям’і навуковых працаўнікоў. Пасля таго, як памёр бацька, фізік Трафім Конанавіч Малоды (1889—1929), маці (Еўдакія Канстанцінаўна Малодая, прафесар НДІ пратэзавання) адна працягвала выхоўваць дваіх дзяцей.

У 1932 годзе Малоды выехаў у ЗША, дзе вучыўся ў сярэдняй школе ў Сан-Францыска[2].

Жыў у цёткі, якая пераехала ў ЗША яшчэ ў 1914 годзе. У 1938 годзе вярнуўся ў Маскву і працягваў навучанне ў 36-й сярэдняй школе, якую скончыў у 1940 годзе. У кастрычніку таго ж года быў закліканы ў армію.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны

Конан Трафімавіч Малоды браў удзел у Вялікай Айчыннай вайне. Ён знаходзіўся на фронце з першых дзён вайны. У 1946 годзе дэмабілізаваўся ў званні лейтэнанта і паступіў на юрыдычны факультэт Акадэміі вонкавага гандлю. У акадэміі вывучаў кітайскую мову. У 1951 годзе па сканчэнні застаўся выкладаць у ёй кітайскую мову. Браў удзел у напісанні падручніка кітайскай мовы. Чле УКП(б).

У нелегальнай разведцы

У органах вонкавай разведкі з 1951 года. У пачатку 1954 года Малоды прыбыў у Канаду па падробленых дакументах. Ён прабыў там некалькі месяцаў, атрымаў сапраўдныя дакументы і стаў Горданам Лансдэйлам (англ.: Gordon Lonsdale) (сапраўдны Лансдэйл сапраўды існаваў і загінуў пры нявысветленых акалічнасцях каля 1943 года).

Потым ён пераехаў у ЗША нібы для атрымання адукацыі. Адтуль ён пераехаў у Вялікабрытанію ў сакавіку 1955 года нібы з мэтай працягнуць сваю адукацыу (вывучаць кітайскую мову).

Лансдэйл (псеўданім «Бэн») павінен быў укараніцца ў англійскія вайсковыя колы і збіраць інфармацыю пра брытанскіх і амерыканскіх вайскова-паветраных і вайскова-марскіх базах і пра англійскія распрацоўкі ў вобласці эксплуатацыі ядзерных рэактараў на падводных лодках і стварэнні бактэрыялагічнай зброі.

Дзякуючы свойліваму характару і таленту Конан Трафімавіч Малоды робіцца паспяховым прадпрыемцам. Яго рахункі ў банках папаўняюцца штодня, і неўзабаве «Лансдэйл» робіцца мільянерам. Электронны замак, вынайдзены на адным з прадпрыемстваў Лансдэйла, у 1960 годзе на выставе ў Бруселі атрымаў залаты медаль. У Лондане Лансдэйл вядзе свецкі лад жыцця, яго ведаюць у лепшых лонданскіх клубах. Ён шмат ездзіць па краіне і заводзіць патрэбныя знаёмствы.

Сувязь з Цэнтрам Конан Трафімавіч Малоды ажыццяўляў праз сваіх радыстаў Морыса і Леанціну Коэн (аператыўны псеўданім «Гофнікі»), якія жылі ў Англіі па дакументам новазеландцаў Пітэра і Хэлен Крогер[3].

Самае ўдалае знаёмства для Лансдэйла адбылося ў Портлендзе — з Гары Хоўтанам, службоўцам вайскова-марской базы. Хоўтан меў доступ да сакрэтных дакументаў. Цягам некалькіх гадоў ён прадае Лансдэйлу сакрэты, якія, паводле некаторых сцвярджэнняў, сэканомілі СССР некалькі мільярдаў долараў на распрацоўку сістэм узбраення[4]. Паводле адной версіі, Хоўтан, якому Лансдэйл плаціў гатоўкай, распараджаўся грашамі неабдумана: ён купіў дарагі аўтамабіль, гуляў у дарагіх рэстаранах і трапіў у поле зроку англійскай контрразведкі. За ім было ўсталявана назіранне, а выявіць яго дачыненне да збегу інфармацыі было ўжо справай тэхнікі.

Правал

Правал адбыўся, калі польскі перабежчык Міхал Галенеўскі паведаміў ЦРУ, што Хоўтан быў завербаваны польскай разведкай.

7 студзеня 1961 года Хоўтан і Лансдэйл былі арыштаваны ў момант перадачы сакрэтных дакументаў.

У Англіі ў Лансдэйла было некалькі аўтамабіляў, загарадная віла, раскошныя нумары ў лепшых гатэлях Лондана. Усё гэта ён набыў на свае грошы. Незадоўга да арышту каралева Вялікабрытаніі надала Лансдэйлу грамату «за вялікія поспехі ў развіцці прадпрыемніцкай дзейнасці на выгоду Злучанага Каралеўства»[5], але, як пацвярджае спіс каралеўскіх узнагароджанняў за 1960 год, гэта не было рыцарскім тытулам[6]. Пасля трох гадоў зняволення ў брытанскай турме, Конан Малоды быў памяняны на Грэвіла Віна, англійскага шпіёна і сувязніка А. У. Пянькоўскага, выкрытага ў СССР.

Памёр Малоды 9 верасня 1970 года. Пахаваны на Данскіх могілках Масквы. На мармуровай пліце яго магілы выбіта: «Конан Трафімавіч Малоды, палкоўнік».

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20140104165043/http://svr.gov.ru/smi/2002/parl20020119.htm
  2. Русская Тоска (Зинаида Юрьевская) Архівавана 12 лістапада 2011 года.
  3. В. Чиков. Нелегалы. Досье КГБ № 13676. — М., 1997.
  4. Не «мёртвый сезон» Молодого Архівавана 3 жніўня 2009.
  5. Любимая женщина шпиона Архівавана 3 жніўня 2009.
  6. https://www.thegazette.co.uk/London/issue/42231/supplement/8891/data.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Разведчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя супрацоўнікі дзяржбяспекі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Постаці Халоднай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Разведчыкі-нелегалы
Катэгорыя·Памерлі ў Калужскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Данскіх могілках