wd wp Пошук:

Коловрат

«Коловрат» (бел.: Калаўрат) — расійскі рок-гурт, папулярны сярод рускіх нацыяналістаў і неанацыстаў.

Тэматыка песен уключае ўсхваленне таталітарнай нацысцкай ідэалогіі, з-за чаго гурт неаднаразова меў праблемы з законам.

Быў cтвораны Дзянісам Герасімавым у Маскве вясной 1994 года і першапачаткова называўся «Русское гетто». За перыяд свайго існавання гурт неаднаразова змяняў склад. Першапачаткова граў тыповы RAC, але з цягам часу пачалі дамінаваць элементы трэш-металу. Акрамя гэтага, у дыскаграфіі калектыва прысутнічаюць акустычныя песні.

Некаторыя кампазіцыі былі ўнесены Міністэрствам інфармацыі РБ у спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.[1]

Зноскі

  1. https://nn.by/?c=ar&i=226012
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рускі нацыяналізм
Катэгорыя·Неанацызм
Катэгорыя·Рок-гурты Расіі
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·РСК-гурты
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1994 годзе