wd wp Пошук:

Колер кахання

«Ко́лер каха́ння» (руск.: Цвет любви) — беларускі кароткаметражны мастацкі фільм, зняты у 2005 годзе на Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, а таксама Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі імя С. А. Герасімава. З’яўляецца дыпломнай працай рэжысёра Аляксандра Канановіча пры ўдзеле Дзмітрыя Лася (майстэрня народнага артыста Рэспублікі Беларусь Міхаіла Пташука), а таксама дыпломнай працай аператара Аляксея Арсенцьева (майстэрня Л. І. Калашнікава, А. Г. Рыбіна, В. А. Дабравіцкага).[1]

Сюжэт

Канец XIX стагоддзя. З Пецярбурга ў Мінск едзе Леанард — малады, горача закаханы герой, каб ажаніцца на беларускай дзяўчыне. І нявеста яго любіць, і бацькі іх дабраслаўляюць, і вось ужо павінна адбыцца вяселле… Бацька нявесты, багаты беларускі шляхціц, пакідае за дачкой багаты пасаг. І нічога не прадвесціць непрыемнасцяў, але нечакана Леанард трапляе ў недарэчную сітуацыю, выхад з якой знайсці немагчыма. Усе планы бурацца, вяселле адмяняецца, а малады жаніх становіцца аб’ектам для кпінаў і ворагам сям’і нявесты.

У ролях

Акцёр Роля
Пётр Юрчанкоў мл. Леанард Леанард
Юлія Кадушкевіч нявеста
Аляксандр Бяспалы цесць
Таццяна Жданава цешча-персіянка
Аляксандр Парфеновіч Мартын Мартын
Алеся Пухавая фарбоўшчыца
Ігар Кашэўскі раганосец
Алег Корчыкаў лазеншчык
Маргарыта Громава знахарка
Маша Возба, Даша Бранкевіч, Каця Сямёнава, Оля Лупач дачкі-п’яўкі
Ліка Пташук кветачніца
Міша Якуцін негрыцёнак
Яна Буйко, Ірына Патушка, Віталь Краўчанка, Сяргей Бароўскі служкі

Здымачная група

Узнагароды

Зноскі

  1. Колер кахання (нявызн.). Мова нанова (17 чэрвеня 2015). Праверана 1 жніўня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Фільмы Аляксандра Канановіча
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы на беларускай мове
Катэгорыя·Фільмы 2005 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай