wd wp Пошук:

Коке

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Хорхэ Рэсурэксьён Меродзіа (ісп.: Jorge Resurrección Merodio; нар. 8 студзеня 1992, Мадрыд, Іспанія) — іспанскі футбаліст, паўабаронца клуба «Атлетыка» і нацыянальнай зборнай Іспаніі. Хорхэ добра вядомы дзякуючы свайму добраму пасу[3] і здольнасці ствараць магчымасці да нападу[4].

Клубная кар’ера

Коке пачаў займацца футболам у акадэміі мадрыдскага «Атлетыка» ва ўзросце 8 гадоў. У асноўнай камандзе клуба дэбютаваў 19 верасня 2009 года ў матчы супраць «Барселоны», дзе сталічныя футбалісты трывалі паражэнне з лікам 2:5. У тым сезоне ігрок яшчэ раз з’явіўся на пляцоўцы ў матчы супраць «Альмерыі», які скончыўся з лікам 2:2. У наступных сезонах час, праведзены на полі, толькі павялічываўся. 26 лютага 2011 года Хорхэ ўпершыню адзначыўся за клуб, забіўшы гол у браму «Севільі», аднак матч скончыўся з лікам 2:2.

У сезоне 2011/12 Коке нарэшце стаў важнай часткай каманды, нават пасля прыходу ў каманду Дыега Сімеонэ. Важкі ўнёсак ігрок зрабіў падчас пераможнага сезона 2013/14. Коке нават намінаваўся як найлепшы атакуючы паўабаронца чэмпіянату, аднак саступіў у выніку Андрэсу Іньесце.

Міжнародная кар’ера

У нацыянальнай зборнай Іспаніі Коке дэбютаваў 14 жніўня 2013 года, замяніўшы Санці Касорлу ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадора, які скончыўся з лікам 2:0 на карысць еўрапейцаў[5].

Дасягненні

«Атлетыка»:

Зноскі

  1. Koke // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jorge Resurrección Merodio // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Koke se destapa como asistente. Marca
  4. Koke acumula ya trece asistencias en la Liga. Diario AS
  5. Taconeo ante Ecuador. Marca

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд B
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Футбалісты Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Іспаніі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 студзеня
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе