wd wp Пошук:

Княж

Княж — возера ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 22 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Шаркоўшчына, каля вёскі Сталіца.

Плошча паверхні возера 0,28 (0,2[1]) км². Даўжыня 0,63, найбольшая шырыня 0,52 км, даўжыня берагавой лінні 1,88 км. Плошча вадазбору 2,5 км². Аб’ём вады ў возеры каля 0,85 млн м³.

Катлавіна круглаватай формы з невыразнымі схіламі. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. З возера выцякае ручай у Дзісну. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы.

У возеры водзяцца карась, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 9 июня 2008 г. № 826 «О внесении изменений и дополнений в постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20 февраля 2007 г. № 220»(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Шаркаўшчынскага раёна