Кнут Магнэ Хаўгланд (нарв.: Knut Magne Haugland; 23 верасня 1917 — 25 снежня 2009) — нарвежскі падарожнік, радыёінжынер, дырэктар Музея Кон-Цікі, адзін з членаў экспедыцыі Тура Хеердала, удзельнік нарвежскага руху Супраціву падчас Другой сусветнай вайны.