Клінтан Ловар «Клінт» Рóмешэй (англ.: Clinton LaVor “Clint” Romesha; 17 жніўня 1981) — сяржант арміі ЗША ў адстаўцы. За подзвіг падчас бою за Камдеш ў Афганістане (2009) ўдастоены вышэйшай ваеннай узнагароды ЗША — Медалі Пашаны.
Дэмабілізаваўся ў 2011. Жыве і працуе ў штаце Паўночная Дакота. 11 лютага 2013 прэзідэнт ЗША Барак Абама ўручыў Ромешэю медаль Пашаны.
Ромешэй нарадзіўся ў жніўнi 1981 годa[1] у Лэйк-Сіці, штат Каліфорнія. Яго дзед — ветэран Другой сусветнай вайны, які ўдзельнiчаў у бітве за Нармандыю, а бацька ветэран В’етнамскай вайны, які пасля стаў лідарам царквы Ісуса Хрыста Святых апошніх дзён (мармоны). У дзяцiнцтве Ромешэй захапiляўся хакеям[2]. У сваёй сям’i з’яўляецца чацвёртым з пяці дзяцей. Ромешэй наведваў семінарыю на працягу чатырох гадоў у сярэдняй школе, але ў рэшце рэшт вырашыў адмовiцца ад iдэi стаць місіянерам царквы мармонаў. У 1999 годзе Ромешэй скончыў Surprise Valley High School.
У вераснi 1999 года залічаны ў арміі Злучаных Штатаў, прайшоўшы асноўную баявую падрыхтоўку і пазней пашыранае iндывідуальнае навучанне ў Фортэ-Нокс, штат Кентукі. Ромешэй быў прызначаны ў якасці наводчыка танка M1 Abrams 1-га батальёна 63-й бранятанкавага палка. Спачатку служыў у Германii i Косава, а пазней у Паўднёвай Карэi. Пасля таго, як адзін з яго знаёмых быў забіты ў Іраку, ён добраахвотна адправіўся на Іракскую вайну, дзе ён служыў ужо ў пяхоце. У маi 2009 годa яго падраздзяленне перадыслакавала ў Афганістан[3].
Асноўны артыкул: Бой за Камдэш Падраздзяленне, у якім служыў Ромешэй, абараняла аванпосты ў раёне г. Камдэш, правінцыі Нурыстан. Аванпост размяшчаўся ў акружанай гарамі даліне і пастаянна падвяргаўся нападам. Мяркуючы, што дадзеная пазіцыя непрыдатная для абароны, камандаванне арміі ЗША прыняло рашэнне аб закрыцці аванпасты да кастрычніку 2009.
Раннім раніцай 3 кастрычніка 2009 сілы Талібану напалі на пост з трох бакоў. Сілы тых, хто нападаў складалі прыкладна 300 чалавек, узброеных, акрамя лёгкай стралковай зброі, мінамётамі, ручнымі гранатамётамі і кулямётамі. Сілы кааліцыі налічвалі прыкладна 85 чалавек, у тым ліку ваеннаслужачых арміі ЗША, інструктараў з Латвiі і 35 салдат салдат-афганцаў, якія пры першых гуках бою пакінулі свае пазіцыі[4]. Нападалі удалося захапіць склад баепрыпасаў паста.
На працягу першых трох гадзін бою абаронцы паста знаходзіліся пад моцным мінамётным і ружэйным агнём. Напабчым удалося ўварвацца на ахоўную тэрыторыю. Нягледзячы на моцны агонь, сяржант Ромешэй пакінуў сховішча і перамясціўся ў суседнюю казарму, аказаўшы тым самым падтрымку яе абаронцам, якія знаходзіліся пад агнём снайпера Талібану[4]. Затым Ромешэй сабраў групу з пяці чалавек і, нягледзячы на моцны агонь, павёў яе ў атаку на склад баепрыпасаў. Пры гэтым ён здушыў кулямётную пазіцыю баевiкоў.
Атакуючы другую кулямётную кропку, Ромешэй быў паранены асколкамі гранаты ў шыю, плячо і рукі[5][6]. Нягледзячы на раненне, сяржант даў цэлеўказанне сілам паветранай падтрымкі, што дазволіла знішчыць да 30 талiбаў. Пры гэтым некалькіх з іх Ромешэй знішчыў асабіста. Нягледзячы на тое, што ён сам знаходзіўся пад агнём, сяржант прыкрываў агнём параненых таварышаў; некалькіх параненых ён асабіста вынес з-пад агню. Дзеянні Ромешэя далі магчымасць іншым абаронцам паста перагрупавацца і ў выніку адбіць напад праўзыходных сіл праціўніка[5].
4 красавіка 2011 года Ромешэй пакінуў армiю. Пасля ваеннай службы, Ромешэй пераехаў у Паўночную Дакоту, дзе жыла яго сястра. Зараз працуе ў нафтавай прамысловасці ў якасці спецыяліста па бяспецы. У 2016 годзе кніга была апублiкавана яго кнiга «Чырвоны звод», прысвечаная бою за Камдэш[7].
Сяржант Ромешэй атрымаў узнагароду з рук прэзідэнта ЗША Барака Абамы на цырымоніі ўзнагароджання, якая адбылася ў Белым Доме 11 лютага 2013[5][8]. Ён стаў чацвёртым у шэрагу жывых, узнагароджаных гэтай наградай за вайну ў Афганістане, і адзінаццатым па агульным спісе узнагароджаных[4].