У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэвісан.
Клінтан Джозеф Дэвісан (англ.: Clinton Joseph Davisson; 22 кастрычніка 1881, Блумінгтан, штат Ілінойс, ЗША - 1 лютага 1958, Шарлотсвіль, штат Віргінія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1937) (сумесна з Джорджам Томсанам) «за эксперыментальнае адкрыццё дыфракцыі электронаў на крышталях».