wd wp Пошук:

Клясціцкая ГЭС

Клясціцкая ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на рацэ Нішча ў Клясціцах Расонскага раёна Віцебскай вобласці[2]. Плаціна ўтварае Клясціцкае вадасховішча. Капітальна адрэмантавана (1994), вызначаная магутнасць 520 КВт. Работы выконвалі РУП «Віцебскэнерга» і ТАА «Малая энергетыка».[3]

Уведзена ў эксплуатацыю ў 1959 г. з вызначанай магутнасцю 30 КВт. Абслугоўваючы персанал — 16 чалавек. ГЭС дала першую электрычнасць наваколлю. Да 1969 года Клясціцкая ГЭС не была падключаная да энергасістэмы, таму, адпаведна патрэбам спажыўцоў, выпрацоўка электраэнергіі рэгулявалася напорам стурменя вады на турбіну. Станцыя забяспечвала электрычнасцю 19 навакольных калгасаў.[4]

Падчас рэканструкцыі адрэмантавана плаціна, берагі Нішчы, часова пушчанай у старое рэчышча, умацаваны спецыяльнымі гнуткімі матамі.[4]

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 21 лістапада 2021.
  2. Курило Д. Шестая по счету…
  3. Афіцыйная старонка НВТАА…
  4. 1 2 Наумова А. “Станционный…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Прадпрыемствы Віцебскай вобласці
Катэгорыя·З’явіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Катэгорыя·Клясціцы
Катэгорыя·1959 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нішча (рака)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Электрастанцыі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Эканоміка Расонскага раёна
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта