У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэбюсі. Ашыль-Клод Дэбюсі (фр.: Achille-Claude Debussy [aʃil klod dəbysi]; 22 жніўня 1862, Сен-Жэрмэн-ан-Ле паблізу Парыжа — 25 сакавіка 1918, Парыж) — французскі кампазітар , музычны крытык.
Ствараў музыку ў стылі, які часта называюць імпрэсіянізмам, паняццем, якое кампазітар ніколі не любіў. Дэбюсі быў не толькі адным з самых значных французскіх кампазітараў, але таксама адной з самых значных фігур у музыцы на рубяжы XIX і XX стагоддзяў; яго музыка ўяўляе сабой пераходную форму ад позняй рамантычнай музыкі да мадэрнізму ў музыцы XX стагоддзя.