wd wp Пошук:

Клеменс Аляксандр Вінклер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінклер.

Клеменс Аляксандр Вінклер (ням.: Clemens Alexander Winkler, 26 снежня 1838, Фрайберг (Саксонія) — 8 кастрычніка 1904, Дрэздэн) — нямецкі хімік-тэхнолаг, які адкрыў хімічны элемент германій (1881).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і хіміка, вучыўся ў Берцэліуса. Першапачатковую адукацыю Вінклер атрымаў у школах Фрайберга, Дрэздэна і Хемніца. У 1857—1859 гадах вучыўся ва Фрайбергскай горнай акадэміі, пасля чаго некаторы час працаваў на хімічных прадпрыемствах, у 1864 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Лейпцыгскім універсітэце. З 1873 па 1902 год Вінклер быў прафесарам хімічнай тэхналогіі і аналітычнай хіміі ць Фрайбергскай акадэміі, у 1896—1899 гадах — яе дырэктарам. Вінклер быў абраны членам Шведскай каралеўскай акадэміі навук у 1892 годзе.

У 1893 годзе Вінклер пераехаў у Гамбург, дзе ажаніўся са сваім «першым каханнем» Таняй Браўн. У 1902 годзе Вінклер падаў у адстаўку з пасады прафесара. Памёр ад раку ва ўзросце 66 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118769324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Clemens Winkler // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118769324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Clemens Winkler // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Винклер Клеменс Александр // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саксонскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1838 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбергскай горнай акадэміі
Катэгорыя·Памерлі ў Дрэздэне
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дрэздэне
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны