wd wp Пошук:

Клеапатра II

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Клеапатра. Клеапатра II (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα) — егіпецкая царыца, дачка Пталамея V і Клеапатры Сіры[1].

Біяграфія

Пасля смерці маці была выдадзена ажанілася са сваім братам Пталамеем VI у 173 г. да н.э., ад якога нарадзіла Пталамея VII, Клеапатру III і Клеапатру Тэю.

Была суправіцельніцай Пталамея VI з 171 па 164 гг. да н.э. Пасля яго смерці была вымушана ажаніцца са сваім другім братам Пталамеем VIII Фісконам, які забіў яе сына Пталамея VII, ад другога шлюбу яна таксама нарадзіла сына. У 142 г. да н.э. Фіскон ажаніўся з яе дачкой Клеапатрай III і абвясціў яе сваёй суправіцельніцай. у 131 г. да н.э. Клеапатра II падняла паўстанне і выгнала Пталамея VIII Фіскона і Клеапатру III з Егіпта. Пасля гэтага яна абвясціла свайго 12-гадовага сына Пталамея Мемфітыса царом і сваім намінальным суправіцелем. Аднак Пталамею VIII Фіскону атрымалася захапіць свайго сына, забіць яго і пераслаць часткі яго цела Клеапатры. Ёй прыйшлося застацца адзінай кіраўніцай. Пасля гэтага яна прапанавала егіпецкую карону Дэметрыю II Сірыйскаму, аднак ён таксама быў забіты Фісконам і ёй прыйшлося бегчы ў Сірыю. Публічнае прымірэнне з Пталамеем VIII Фісконам і Клеапатрай III адбылося ў 124 г. да н.э. Пасля гэтага яна кіравала сумесна са сваім братам і дачкой да 116 г. да н.э. Калі Пталамей VIII Фіскон памёр і адпісваў трон Клеапатры III. Неўзабаве пасля гэтага Клеапатра II памерла.

Зноскі

  1. Клеопатра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 185 годзе да н.э.
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 116 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Царыцы Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу