wd wp Пошук:

Пталамей VII

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Пталамей. Пталамей VII Неас Філапатар (стар.-грэч.: Πτολεμαῖος Νέος Φιλοπάτωρ, Ptolemaĩos Néos Philopátōr) (162144 да н.э.) - цар егіпецкі (145144 да н.э.), сын Пталамея VI і Клеапатры II.

Правіў пад апекай сваёй маці і быў забіты, калі яна выйшла замуж за свайго брата Пталамея VIII. У яго час, час аслаблення грэчаскай дынастыі, адбывалася ажыўленне старажытнаегіпецкіх традыцый. Выява маладога цара са знакамі фараона і грэчаскай царскай павязкай, зробленая на залатым пярсцёнку, што захоўваецца ў Парыжы, некаторымі даследнікамі прыпісваецца яго бацьку Пталамею VI.[1]

Зноскі

  1. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кіраўнікі Афрыкі II стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Памерлі ў 144 годзе да н.э.
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Памерлі ў 145 годзе да н.э.
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 162 годзе да н.э.