wd wp Пошук:

Клеапатра I

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Клеапатра. Клеапатра I Сіра (стар.-грэч.: Κλεοπάτρα Σύρα) — егіпецкая царыца, жонка Пталамея V[1].

Была дачкой сірыйскага цара Антыёха III Вялікага і Лаадзікі III. Маці Пталамея VI, Пталамея VIII і Клеапатры II. Пасля смерці свайго мужа, які памёр ад яду, яе старэйшаму сыну было каля 11 (ці 12) гадоў. З-за непаўнагадовасці новага фараона рэгентам пры ім была абвешчана яго маці Клеапатра I. Пасля яе смерці ў 176 да н.э. месца рэгента занялі еўнух Еўлей і келесірыец Леней.

Зноскі

  1. Клеопатра // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Папярэднік:
Арсіноя III
Царыца Егіпта
? да н.э.
Пераемнік:
Клеапатра II
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Селеўкіды
Катэгорыя·Памерлі ў 176 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 204 годзе да н.э.
Катэгорыя·Пталамеі
Катэгорыя·Царыцы Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Мужы кіраўнікоў II стагоддзя да н.э.