wd wp Пошук:

Кларэнс Браўн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн. Кларэнс Браўн (англ.: Clarence Brown, 10 мая 1890, Клінтан — 17 жніўня 1987, Санта-Моніка) — амерыканскі кінарэжысёр і кінапрадзюсар, уладальнік «Кубка Мусаліні» Венецыянскага кінафестывалю (1935), прэміі BAFTA ў намінацыі «Узнагарода аб’яднаных нацый» (1951) і імянной зоркі на Галівудскай «Алеі славы» (1960).

Найбольш вядомы рэжысурай фільмаў «Плоць і д’ябал» (1926), «Ганна Крысці» (1930), «Ганна Карэніна» (1935), «Жонка супраць сакратаркі» (1936) і «Яны сустрэліся ў Бамбеі» (1941), у большасці з якіх былі задзейнічаны любiмыя акцёры Кларэнса Браўна — Грэта Гарба і Кларк Гейбл; менавіта Браўн адкрыў талент Гарба. Браўн — шасціразовы намінант на прэмію «Оскар» і адзіны рэжысёр у свеце з такой колькасцю намінацый, які ніколі не атрымоўваў ніводнай статуэткі.

Зноскі

  1. 1 2 Clarence Brown // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Clarence Brown // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137569122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты леў»
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Форэст-Лаўн
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Санта-Моніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Памерлі 17 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінапрадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе