Кетозы — монацукрыды, якія змяшчаюць кетагрупу ў адкрытай форме. У цыклічнай форме кетагрупа можа знаходзіцца ў замаскіраваным выглядзе (кеталя).
Могуць існаваць як у цыклічнай (фуранознай або піранознай), так і ў адкрытай форме.
Найпростым прадстаўніком кетоз з’яўляецца дыгідраксіацэтон. Найбольш распаўсюджанай кетозай у прыродзе з’яўляецца фруктоза.