wd wp Пошук:

Монацукрыды

Монацукрыдыарганічныя злучэнні, адна з асноўных груп вугляводаў; самая простая форма цукру; з’яўляюцца звычайна бескаляровымі, растваральнымі ў вадзе, празрыстымі цвёрдымі рэчывамі. Некаторыя монацукрыды маюць салодкім смак. Монацукрыды - стандартныя блокі, з якіх сінтэзуюцца дыцукрыды, (такія, як цукроза, мальтоза, лактоза) алігацукрыды і поліцукрыды (такія, як цэлюлоза і крухмал), утрымоўваюць гідраксільныя групы і альдэгідную (альдозы) або кетагрупу (кетозы). Кожны вугляродны атам, з якім злучана гідраксільная група (за выключэннем першага і апошняга) з’яўляецца хіральным, даючы пачатак шматлікім ізамерным формам. Напрыклад, галактоза і глюкоза - альдагексозы, але маюць розныя хімічныя і фізічныя ўласцівасці. Монацукрыды ўяўляюць сабой шмататамныя спірты, якія змяшчаюць карбанільную групу - альдегідную або кетонную.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Монацукрыды