wd wp Пошук:

Кейт Хадсан

Кейт Ха́дсан (англ.: Kate Hudson; нар. 19 красавіка 1979) — амерыканская актрыса, аўтар і прадпрымальніца ў сферы моды. Стала вядомай дзякуючы ролі ў фільме «Амаль знакаміты» (2000), за які яна атрымала Залаты Глобус і была намінавана на прэмію Оскар за найлепшую жаночую ролю другога плана. Сярод іншых яе фільмаў вылучаюцца «Як пазбавіцца ад хлопца за 10 дзён» (2003), «Модная матулька» (2004), «Ключ ад усіх дзвярэй» (2005), «Ён, я і ягоныя сябры» (2006), «Золата дурняў» (2008), «Войны нявестаў» (2009), «Дзевяць» (2009), «Глыбакаводны гарызонт» (2016), «Нясцерпныя лэдзі» (2016), «Маршал» (2017) і «М’юзік» (2021), за якія яна атрымала сваю другую намінацыю на Залаты Глобус.

Хадсан стала сузаснавальніцай фітнес-брэнда, а таксама сябрам брэнда Fabletics, якім кіруе JustFab[3][4]. У 2016 годзе Хадсан выпусціла сваю першую кнігу «Даволі шчаслівая: Здаровыя спосабы любіць сваё цела», а ў 2017 годзе яна выпусціла сваю другую кнігу «Даволі весела: Стварэнне і святкаванне традыцый на працягу ўсяго жыцця».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #130490822 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Kate Hudson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Kate Hudson throws down against Lululemon». American City Business Journals.
  4. «Kate Hudson: Giving Women What They Want». Vogue.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лос-Анджэлесе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Актрысы ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка