wd wp Пошук:

Квінс-хаус

Квінс-хаус (Queen’s House, што перакладаецца як «дом каралевы») — невялікі двухпавярховы будынак з мінімальным дэкорам, пабудаваны для каралевы Ганны Дацкай ў 1614-17 гг. у Грынвічы па праекце архітэктара Ініга Джонса. Ён уваходзіў у комплекс каралеўскага палаца часоў Генрыха VIII, на месцы якога Крыстафер Рэн пасля выбудаваў Каралеўскі марскі шпіталь (цяпер Нацыянальны марскі музей).

Лесвіца-цюльпан (1635).

Квінс-хаус — краевугольны камень брытанскай архітэктурнай традыцыі і першы на поўначы Еўропы прыклад паладыянскага стылю. Пры праектаванні будынка Джонс, верагодна, браў за прыклад вілу Медычы ў Поджа-а-Каяна. З вокнаў палаца адкрываецца від на Тэмзу. Разам прылеглымі пабудовамі Рэна Квінс-хаус з 1997 года знаходзіцца пад аховай ЮНЕСКА як помнік Сусветнай спадчыны.

Свой канчатковы выгляд Квінс-хаус набыў пасля таго, як у 1635 годзе Джонс перабудаваў яго для новай каралевы, Генрыэты-Марыі. Ужо праз 7 гадоў вылілася грамадзянская вайна, і каралева бегла з Англіі. Плафоны, выкананыя для палаца італьянцам Арацыа Джэнтылескі, захаваліся і былі пасля перавезены ў Мальбара-хаус у цэнтры Лондана. Астатнія палацавыя інтэр’еры ў сваёй масе згублены.

У XVIII—XIX стагоддзях Квінс-хаус выкарыстоўваўся для патрэб Адміралцейства, у прыватнасці, тут размяшчаўся ваенна-марскі каледж. У 1807 г. палац быў злучаны з фланкіруючымі яго пабудовамі Рэна нізкімі каланадамі. Старанная рэстаўрацыя Квінс-хауса была ажыццёўлена ў 1986-99 гг. Плануецца, што на лугу перад ім падчас Алімпіяды 2012 года пройдуць спаборніцтвы па конным відам спорту.

Палац каралевы ў атачэнні каланад рэгенцкага перыяду.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Палацы Лондана
Катэгорыя·Грынвіч
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96