wd wp Пошук:

Мальбара-хаус

Мальбара-хаус (Marlborough House) — асабняк на Пэл-Мэл, пабудаваны ў першыя гады XVIII стагоддзя бацькам і сынам Рэнамі для Сары Чэрчыль — найбліжэйшай сяброўкі і канфіданткі каралевы Ганны, з усходняга боку Сент-Джэймскага палаца. На працягу стагоддзя служыў лонданскай рэзідэнцыяй яе нашчадкаў, якія насілі тытул герцагаў Мальбара.

Напачатку XIX стагоддзя прынц-рэгент набыў яго ў казну і запланаваў да зносу. Будучы Эдуард VII, пражываючы тут у 1860-я гады, правёў капітальны рамонт і пашырыў будынак (у прыватнасці, сюды былі перанесены з грынвіцкага Квінс-хауса плафоны Арацыа Джэнцілескі). Пасля смерці ў 1936 годзе яго сына, Георга V, у Мальбара-хаусе пасялілася каралева-ўдава Марыя Тэкская, а пасля яе смерці ў 1953 годзе палац быў перададзены ў распараджэнне сакратарыята Садружнасці нацый.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Крыстафера Рэна
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Лондане
Катэгорыя·З’явіліся ў 1711 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Лондана
Катэгорыя·1711 год у Еўропе
Катэгорыя·Палацы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вэстмінстэр