wd wp Пошук:

Квасоўскі сельсавет

Квасо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Квасоўка.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Далінскі сельсавет у складзе Гродзенскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Сухая Даліна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Агародніцкага сельсавета[1]. 30 жніўня 1957 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены вёскі Баброўнікі, Кунцаўшчына, Паценкі, Рагачы[2]. 11 верасня 1962 года ў склад Індурскага сельсавета перададзены населеныя пункты Балічы, Буракі, Занявічы і Ланявічы[3]. 28 ліпеня 1967 года перайменаваны ў Квасоўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Квасоўка, да сельсавета далучана частка скасаванага Баранаўскага сельсавета. 11 лютага 1972 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены вёскі Віцькі і Гарны[4]. У верасні 1985 года ў склад Індурскага сельсавета перададзена вёска Сухая Даліна[5]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Капцёўскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў: Баранава, Грыўкі, Дайлідкі, Зарубічы, Кругляны, Навасёлкі, Новікі, Путна, Саломенка, скасавана вёска Свіслач Горна[6]. 28 верасня 2010 года скасавана вёска Верхняя Свіслач[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 4030 чалавек[8], з іх 58,6 % — беларусы, 31,3 % — палякі, 7,0 % — рускія[9].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 верасня 1962 года // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 30 (989).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  5. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  6. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  7. Решение Гродненского районного Совета депутатов от 28.09.2010 г. № 36 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Гродненского района
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Квасоўскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат