wd wp Пошук:

Каянскі замак

Каянскі замак (шведск.: Kajaneborg, фінск.: Kajaanin linna) — шведскі замак у горадзе Каяні на цэнтральнай частцы сучаснай Фінляндыі. Разбураны ў час Паўночнай вайны, быў часткова адбудаваны наноў у 20 ст.

Гісторыя

Замкавы мост праз Каянскі замак

Заснаваны у 1604 годзе на маленькім востраве Амакоскі аднайменнай ракі, замак быў перабудаваны і ўмацаваны ў сярэдзіне 16 ст. З-за сваёй аддаленасці ад шведскіх палітычных і культурных цэнтраў, замак стаў месцам спасылкі палітычных зняволеных. Сярод вязняў замка ў розны час былі паэт Ларс Віваліус і гісторык Ёханес Месеніус, які жыў у замку ў цяжкіх умовах з 1616 па 1635 гады.

24 лютага 1716 года у ходзе Паўночнай вайны Каяскі замак быў захоплены і разбураны рускімі войскамі. Па ўмовах Ніштацкага мірнага дагавора паміж Расіяй і Швецыяй, замак зноў перайшоў да шведаў, аднак разбурэнні былі настолькі сур’ёзнымі, што яго не сталі адбудоўваць нанова. Часткова адноўлены ён быў толькі ў 20 ст..

У 1917 годзе на востраве была пабудавана гідраэлектрастанцыя. Першы драўляны мост на вяршыні руін быў пабудаваны у 1845 годзе. Да 1937 замак-востраў стаў падмуркам для новага дарожнага мосту з бетону. Мост называўся «замкавым» і першапачаткова быў адзіным мастом праз раку Каяні. Пасля будаўніцтва іншых мастоў, рух праз замкавы мост скараціўся і ўлады распрацавалі планы знесці мост і правесці належнае аднаўлення помніку.

У цяперашні час муніцыпальныя ўлады Каяні і Музейнае ведамства Фінляндыі сумесна праводзяць работу па даследаванні замка, яго рэстаўрацыі і павышэнню турыстычнай прывабнасці.

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Замкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Замкі Фінляндыі
Катэгорыя·Горад Каяані
Катэгорыя·З’явіліся ў 1666 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Замкі Швецыі