wd wp Пошук:

Каштэля

Каштэ́ля — старадаўні польскі зімовы сорт яблыні[1].

Апісанне

Зімаўстойлівы. Пачынае плоданасіць на 10—12-ы год. Плады масаю каля 100 г, пляската-круглыя, зеленавата-жоўтыя, мякаць цвердаватая, салодкая, пераспелая становіцца рыхлай; выспяваюць у канцы верасня; зберагаюцца да лютага. Устойлівыя да хвароб[1].

Распаўсюджанне

Каштэля вядомая ў Польшчы з XVII стагоддзя, з часоў Яна III Сабескага[2]. Раслі каштэлі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне[3].

У Беларусі раянаваны ў паўднёвай садовай зоне[1].

Селекцыя

У міжваеннай Заходняй Беларусі раілі каштэлю шчапіць двойчы[4].

Праз шэраг недахопаў БелНДІ пладаводства раіць наўзамен рассаджваць сорт беларускі салодкі[5]. На аснове каштэлі выведзеныя палепшаныя сарты:

Зноскі

  1. 1 2 3 Беларуская ССР. Кароткая энцыклапедыя, 1979
  2. Jabłoń KOSZTELA(польск.) . Podkarpackiesady.pl. Праверана 17 верасня 2019.
  3. Яна Шыдлоўская.. Чым спакусіць Еву (нявызн.). Дзе беларусу добра. Радыё «Свабода» (17 верасня 2016). Праверана 17 верасня 2019.
  4. Сарты садовіны, выбраныя Помолёгічнай Камісіяй для Віленшчыны, Наваградчыны, Беласточчыны і Палесься // Самапомач : Беларуская коопэратыўна-гаспадарчая часопісь. — Вільня: красавік 1933. — № 4 (7). — С. 30—31.
  5. Адам Оршыч. Забыты смак сапяжанкі (нявызн.). Наша Ніва (29 лістапада 2002). Праверана 17 верасня 2019.
  6. 1 2 Каштеля сорт яблок(руск.) . Сад и огород. Праверана 17 верасня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сарты яблыні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра арганізмы без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: таксон)