Каштэ́ля — старадаўні польскі зімовы сорт яблыні[1].
Зімаўстойлівы. Пачынае плоданасіць на 10—12-ы год. Плады масаю каля 100 г, пляската-круглыя, зеленавата-жоўтыя, мякаць цвердаватая, салодкая, пераспелая становіцца рыхлай; выспяваюць у канцы верасня; зберагаюцца да лютага. Устойлівыя да хвароб[1].
Каштэля вядомая ў Польшчы з XVII стагоддзя, з часоў Яна III Сабескага[2]. Раслі каштэлі ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне[3].
У Беларусі раянаваны ў паўднёвай садовай зоне[1].
У міжваеннай Заходняй Беларусі раілі каштэлю шчапіць двойчы[4].
Праз шэраг недахопаў БелНДІ пладаводства раіць наўзамен рассаджваць сорт беларускі салодкі[5]. На аснове каштэлі выведзеныя палепшаныя сарты: