wd wp Пошук:

Качэрыл Раман Нараянан

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Качэрыл Раман Нараянан (27 кастрычніка 1920, Перумтанам, Ужавур, Траванкор, Брытанская Індыя (сучасная акруга Катаям, штат Керала — 9 лістапада 2005, Нью-Дэлі) — прэзідэнт Індыі з 25 ліпеня 1997 па 25 ліпеня 2002 года. Першы недатыкальны і малаялі на гэтай пасадзе.

Біяграфія

Нарадзіўся ў беднай сям’і лекара традыцыйнай індыйскай медыцыны. Скончыў універсітэт Траванкора, дзе атрымаў ступень магістра па англійскай літаратуры. Працаваў журналістам, аднойчы правёў інтэрв’ю з Махатмай Гандзі. У 1945 годзе выправіўся ў Англію, дзе паступіў у Лонданскую школу эканомікі. Падчас пражывання ў Лондане здымаў адну кватэру з Вірасамі Рынгаду, будучым 1-м прэзідэнтам Маўрыкія. Пасля вяртання ў Індыю ў 1948 годзе паступіў на дыпламатычную службу. Працаваў у пасольствах у М’янме, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і В’етнаме. У 1967—1969 гадах быў паслом Індыі ў Тайландзе, у 1973—1975 гадах — у Турцыі, у 1976—1978 — у КНР, у 1980—1984 — у ЗША. У 1984 годзе па запрашэнні Індзіры Гандзі паспяхова выставіў сваю кандыдатуру на выбарах у Лок Сабха, пасля ўдала пераабіраўся.

Ва ўрадзе Раджыва Гандзі быў малодшым міністрам планавання (1985), замежных спраў (1985—1986), навукі і тэхналогій (1986—1989). У 1992 годзе быў вылучаны партыяй Джаната дал і камуністычным Левым фронтам на пасаду віцэ-прэзідэнта пры Шанкары Шарме, падтрыманы ІНК і аднагалосна абраны. 17 ліпеня 1997 года быў абраны прэзідэнтам пры падтрымцы ўсіх палітычных партый (акрамя ультраправай Шыў сена), з вялікай перавагай перамогшы адзінага канкурэнта; уступіў у пасаду 25 ліпеня. На пасадзе прэзідэнта неаднаразова звяртаўся да нацыі і парламента і крытычна ацэньваў сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і выказваў незадавальненне ростам гвалту ў грамадстве. У 2002 годзе разглядаўся варыянт яго вылучэння на другі тэрмін, аднак альянс на чале з партыяй Бхарата джаната не падтрымаў яго і высунуў кандыдатуру Абдула Калама, які і стаў прэзідэнтам.

У 2004 годзе прыняў удзел у Сусветным сацыяльным форуме ў Мумбаі. Памёр 9 лістапада 2005 года ад пнеўманіі і нырачнай недастатковасці. Быў крэміраваны на наступны дзень з дзяржаўнымі ўшанаваннямі. Пасля яго смерці быў створаны фонд KRNF ў падтрымку яго ідэй і палітыкі.

Зноскі

  1. 1 2 Kocheril Raman Narayanan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 K. R. Narayanan // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Памерлі 9 лістапада
Катэгорыя·Члены Індыйскага нацыянальнага кангрэса
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Траванкоры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Дэлі
Катэгорыя·Прэзідэнты Індыі