wd wp Пошук:

Каця Вінтэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вінтэр.

Каця Вінтэр (англ.: Katia Winter, 13 кастрычніка 1983, Стакгольм, Швецыя) — шведская актрыса. Найбольш вядомая па ролі Катрыны Крэйн у тэлесерыяле «Сонная Лагчына».

Біяграфія

Нарадзілася ў Стакгольме і пераехала ў Лондан у раннім дзяцінстве.

Неўзабаве пасля таго, як Вінтэр пераехала ў ЗША, яна атрымала ролю ў фільме «Арэна» з Келанам Латсам і Сэмюэлам Л. Джэксанам. У 2012 годзе Вінтэр далучылася да акцёрскай групы тэлесерыяла «Дэкстэр» з перыядычнай роляй украінскай стрыптызёршы Надзі, якая працуе ў маямскім клубе. У 2013 годзе атрымала пастаянную ролю Катрыны Крэйн у тэлесерыяле «Сонная Лагчына».

З чэрвеня 2013 года Каця была замужам за музыкантам Джэсі Глікам, у лютым 2016 года падала на развод.

Выбраная фільмаграфія

Год Назва на беларускай Назва на англійскай Роля Заўвагі
2005 Шторм Storm дзяўчына ў бары
2009 Непрыбраныя ложкі Unmade beds Ханна
2011 Арэна Arena Міла відэа
2012 Марская паліцыя NCIS Ава Баранскі эпізод
Дэкстэр Dexter Надзея 9 эпізодаў
2013-15 Сонная Лагчына Sleepy Hollow Катрына Крэйн 27 эпізодаў
2013 Раздзел Баншы Banshee Chapter Ганна Роланд
2015 Рыцар кубкаў Knight of Cups Кейт
2017 Негатыў Negative Наталі
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы