wd wp Пошук:

Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская

Кацярына Уладзіміраўна Лушнеўская (нар. у 1983 годзе) — беларускі філолаг, літаратуразнавец, кандыдат філалагічных навук.

Біяграфічныя звесткі

Скончыла ў 2006 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Нямецкая мова. Англійская мова». У 2007 годзе там жа абараніла магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)». Пасля навучалася ў аспірантуры Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасцям «Літаратура народаў краін замежжа (нямецкая)» абараніла 10 студзеня 2020 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Песня пра Нібелунгаў» у кантэксце заходнееўрапейскай эпічнай традыцыі: жанравыя і кампазіцыйна-стылёвыя асаблівасці». Навуковы кіраўнік - Аляксандр Аляксандравіч Гугнін.

З 2006 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З’яўляўся выкладчыкам і старэйшым выкладчыкам кафедры сусветнай літаратуры і культуралогіі гісторыка-філалагічнага факультэта. З 2021 года працуе на пасадзе загадчыка кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням гістарычнага і параўнальнага літаратуразнаўства, гісторыі нямецкай літаратуры часоў сярэднявечча і Новага часу, у прыватнасці «Песні пра Нібелунгаў» і інш. Сярод іншага, вывучае народны гераічны эпас, ягоныя жанравыя асаблівасці, кампазіцыйная структура, мастацкі час і прастора, ідэю лёсу у ім, эпічную свядомасць, павароты сюжэту, «нібелунгаў стыль», аўтарскі голас і інш.

Бібліяграфія

Выбраныя навуковыя артыкулы

Вучэбна-метадычныя выданні

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Філолагі Беларусі