wd wp Пошук:

Кацярына Вадстэнская

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святая Кацярына.

Кацярына Вадстэнская (шведск.: Katarina av Vadstena, Katarina Ulfsdotter; Катарына Ульфсдотэр; 133124 сакавіка 1381) — святая Рымска-Каталіцкай Царквы ордэна брыгітак.

Бацькам Кацярыны быў Ульф Гудмарсан, маці святая Брыгіта, якія акрамя Кацярыны мелі яшчэ сем дзяцей. У 13 гадоў яе выдалі замуж за рыцара Эгарда ван Кюрэна. З яго дазволу Кацярына разам з маці ў 1350 годзе адправілася ў вандроўку ў Рым. Муж Кацярыны неўзабаве памёр, і Кацярына засталася ў Рыме, дзе яна пісала рэлігійныя працы. Нягледзячы на тое, што да яе сваталіся шматлікія багатыя рымскія жаніхі, больш замуж яна не выйшла і дапамагала маці ў арганізацыі ордэна брыгітак. Стала першым кіраўніком Вадстэнскага манастыра, хоць і не была манахіняй. Пасля смерці маці Кацярына зацвердзіла ў Рыме статут ордэна і дамагалася яе кананізацыі, якая адбылася ў 1391 году, праз 10 год пасля смерці Кацярыны.

У 1484 году рымскі папа Інакенцій VIII дазволіў лічыць Кацярыну святой, негледзячы на гэта сам працэс кананізацыі ніколі не быў скончаны з-за Рэфармацыі ў Швецыі. У 1489 яе моцы былі змешчаны ў раку і перанесены ў Вадстенский манастыр. Рымска-Каталіцкая Царква шануе яе 24 сакавіка (у дзень яе смерці), а шведская лютэранская2 жніўня.

Зноскі

  1. 1 2 Katarina Ulfsdotter — 1917.
  2. 1 2 3 4 5 Katarina Ulfsdotter (Katarina av Vadstena) 1331 — 1381-03-24 Helgon, klostergrundare, abbedissa Праверана 1 снежня 2020.
  3. Catherine of Vadstena // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў 1381 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святыя Швецыі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIV стагоддзя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1331 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эстэргётландзе
Катэгорыя·Святыя
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 сакавіка
Катэгорыя·Жанчыны Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Пісьменнікі XIV стагоддзя