Кахі[2] (азерб.: Qax) — горад, адміністрацыйны цэнтр Кахійскага раёна Азербайджана. Размешчаны ля падножжа паўднёвага схілу Вялікага Каўказа, на рацэ Курмухчай.
Славутасці
Кафедра Некрэскай і Герэцкай епархіі Грузінскай Праваслаўнай Царквы.
Квартал старадаўняй забудовы Ічэры-базар з дамамі XVIII—XIX стст.
Магілы суфіеў: Юніс Эмрэ (таксама паэт) і яго настаўніка Тапдуг Эмрэ — месца паломніцтва мусульман.