wd wp Пошук:

Каханак Вялікай Мядзведзіцы

«Каха́нак Вялі́кай Мядзве́дзіцы» (польск.: Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy) — раман Сяргея Пясецкага, напісаны ў 1935 годзе і апублікаваны ў 1937 годзе. Апісвае рэаліі польска-савецкага памежжа ў 1-й палове 1920-х гадоў. Твор заснаваны на біяграфіі аўтара, які таксама займаўся памежным гандлем.

Змест

Цэнтр дзеяння — мястэчка Ракаў, размешчанае тады на польска-савецкай мяжы, «за 33 вярсты ад Мінска». Апавядальнік рамана — Уладэк Лабровіч, які паходзіць з Віленскага ваяводства, дзе не змог знайсці працу, прыязджае ў Ракаў на запрашэнне былога ваеннага сябра, цяпер «машыніста» (кіраўніка кантрабандыстаў) Юзафа Трафіды, і атрымлівае з ім месца для жыцця і магчымасць зарабляць на кантрабандзе, чаго збольшага ніхто там не цураўся.

Галоўны герой перажывае шэраг прыгодаў. Ён схоплены і зняволены бальшавікамі, уцёк з цягніка, які вёз яго ў ссылку. Хлусліва абвінавачаны і арыштаваны польскай паліцыяй, уцёк і ад яе, хаваўся. Змены ў групе, з якой герой ходзіць за мяжу, страта сяброў, замах на яго жыццё. Блакада мяжы разам з яго супольнікамі. Пасля страты ўсіх супольнікаў, страты ўсіх сяброў ён пакідае мяжу. Аднак ён усё яшчэ застаецца паблізу мяжы, якую добра ведае.

Беларускія выданні

У культуры

Гл. таксама

Зноскі

  1. Каханак Вялікай Мядзведзіцы (livelib.ru)
  2. Каханак Вялікай Мядзведзіцы | OneBook.by
  3. Каханак Вялікай Мядзведзіцы (kniganosha.by)
  4. Каханак Вялікай Мядзведзіцы. Сяргей Пясецкі - Кнігарня Логвінаў (lohvinau.by)
  5. ПРАЙСЦІ МЯЖУ ЗА 3 ХВІЛІНЫ. ПЕРШЫ СІНГЛ З РОК-ТРЫЛЕРУ ПІТА ПАЎЛАВА (ПРЭМ’ЕРА) (беларуская мова) // Tuzin.fm. — 09.03.2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Ракаў (Валожынскі раён)
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Раманы на польскай мове
Катэгорыя·Прыгодніцкія творы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Творы 1935 года
Катэгорыя·Творы Сяргея Пясецкага
Катэгорыя·Кнігі 1937 года