wd wp Пошук:

Кафедральны сабор Гётэбарга

Кафедральны сабор Гётэбарга

Кафедральны сабор Гётэбарга (шведск.: Göteborgs domkyrka, або Gustavi domkyrka) — лютэранскі храм у цэнтры шведскага горада Гётэбарга.

Гісторыя

Сучасны сабор гэта трэці будынак, узведзены на гэтым месцы. Першы будынак быў урачыста асвячоны ў 1633 годзе ў гонар караля Густава II Адольфа, які загінуў годам раней у бітве пры Люцэне. У 1665 годзе была створана Гётэбаргская дыяцэзія і царква стала кафедральным саборам.

Інтэр'ер сабора
Хоры

Пасля таго, як першыя будынкі былі знішчаны пажарамі, у 1804 годзе пачалося новае будаўніцтва. Пры будаўніцтве быў часткова выкарыстаны падмурак ранейшых пабудоў, хоць не ўсе часткі сучаснага сабора адпавядаюць старым планам. Праект будаўніцтва быў створаны архітэктарам Карлам Вільгельмам Карлбергам. З прычыны таго, што ён памёр за год да асвячэння, будаўніцтва было скончана яго вучнем Юстусам Ф. Вейнбергам. Аднак на момант асвячэння (21 мая 1815 года) працы яшчэ не былі завершаны. Вежа была ўрачыста адкрыта толькі 10 праз гадоў, а яшчэ праз 2 гады будаўніцтва было цалкам завершана.

Сабор рэстаўраваўся 3 разы: у 1904 годзе, у 19541957 гадах і ў 19831985 гадах.

Архітэктура

Кафедральны сабор Гётэбарга створана ў стылі класіцызму. У інтэр’еры пераважае белы колер. Кафедра ў стылі ампір створана А. М. Фалькранцам.

Сабор акружана паркам, які знаходзіцца на месцы старых могілак.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Кафедральныя саборы Царквы Швецыі
Катэгорыя·Збудаванні Швецыі ў стылі класіцызм
Катэгорыя·Гётэбарг
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96