Кафедральны сабор Векшэ (шведск.: Växjö domkyrka) — сабор у шведскім горадзе Векшэ. Галоўная царква дыяцэзіі Векшэ. Гатычны будынак XII стагоддзя. Будынак не раз гарэў і перабудоўваўся.
Паводле легенды, сабор знаходзіцца на месцы драўлянай царквы, пабудаванай Святым Зігфрыдам, місіянерам з Ёрка, які прапаведаваў у Швецыі ў XI стагоддзі. Лічыцца, што місіянер пахаваны ў даным саборы. На гарадскім гербе Векшэ намаляваны Святы Зігфрыд, які трымае ў адной руцэ біскупскі посах, а ў іншай — мадэль сабора.
У XII стагоддзі Векшэ стаў цэнтрам біскупства, а драўляную царкву замяніла мураваная. У 1276 годзе царква была знішчана пажарам. Неўзабаве яна была адноўлена. У XV стагоддзі царква была пашырана, да яе дабудаваны дзве вежы. Яшчэ тройчы за сваю гісторыю царкву знішчалі пажары: у 1570 і 1611 гг. царкву падпальвалі датчане, а ў 1740 годзе пажар адбыўся з-за траплення маланкі.
У XIX стагоддзі ўбранне царквы было значна зменена. У 1957—1960 гадах былі праведзены рэстаўрацыйныя работы па аднаўленні познесярэдневяковага ўбрання царквы. Апошняя рэстаўрацыя сабора праходзіла ў 1995 годзе.
З усходняга боку царквы знаходзіцца вядомы рунічны камень.