wd wp Пошук:

Катрын Цэлер

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Цэлер.

Катрын Цэлер (ням.: Katrin Zeller; 1 сакавіка 1979, Оберстдорф, Баварыя, ФРГ) — нямецкая лыжніца, прызёрка алімпійскіх гульняў і чэмпіянату свету. Усе свае медалі заваявала ў складзе эстафеты.

У кубку свету Катрын Цэлер дэбютавала ў 1999 годзе, у лістападзе 2006 года ўпершыню патрапіла на подыум на этапе Кубка Свету ў складзе эстафеты. Усяго на сённяшні момант мае 5 трапленняў на подыум на этапах Кубка Свету ў эстафеце, і аднойчы трапіла ў тройку ў асабістых спаборніцтвах.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы, заваявала срэбра ў эстафеце, у індывідуальных гонках паказала наступныя вынікі: спрынт - 14 месца, дуатлон 7,5 7,5 км - 24 месца, мас-старт 30 км - 20 месца.

На чэмпіянатах свету, за сваю кар’еру заваявала адну сярэбраную ў эстафеце. Усяго на сённяшні дзень прымала ўдзел у двух чэмпіянатах свету. У пачатку 2000-х гадоў на працягу некалькіх гадоў выпрабоўвала сур’ёзныя праблемы са спіной, гэта прымусіла яе прапусціць некалькі сезонаў, канчаткова загаіць траўму ёй удалося толькі ў 2005 годзе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па бегу на ролікавых лыжах
Катэгорыя·Лыжнікі на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лыжнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
Катэгорыя·Лыжнікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оберстдорфе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў