wd wp Пошук:

Катастрофа MD-500 пад Мінскам

Катастрофа MD-500 пад Мінскам — авіякатастрофа нямецкага верталёта, якая адбылася 8 жніўня 2010 года на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад Мінскам[2].

Абставіны

Верталёт MD-500 упаў на зямлю падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[3]. На зямле крылатая машына загарэлася, але была патушана пажарнымі разлікамі.

Верталёт

Верталёт Hughes-500 (пазней пад назвай MD-500) — паходзіць з сямейства лёгкіх шматмэтавых верталётаў цывільнай і вайсковай авіяцыі, распрацаваны кампаніяй Hughes Helicopters, ЗША.

MD-500 — гэта цывільная вэрсія OH-6 «Кейюз», які перамог на конкурсе арміі ЗША на новы верталёт назірання. Вайсковыя варыянты MD-500 маюць назву «Defender» (Абаронца).

Ахвяры

Загінуў нямецкі пілот 74-гадовы Гюнтэр Цымер — прызнаны ас у малой авіяцыі[1]. Ён быў адным з нешматлікіх пілотаў у свеце, які выконваў на верталёце фігуру вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[3]. На спаборніцтвах прысутнічала яго жонка.

Зноскі

  1. 1 2 Специалист: Циммеру не хватило высоты и расчета(недаступная спасылка)
  2. Пад Менскам разьбіўся верталёт зь нямецкім экіпажам // Радыё Свабода, 8 жніўня 2010 г.
  3. 1 2 На Кубку свету пад Мінскам разбіўся нямецкі верталёт // Наша Ніва, 8 жнiўня 2010
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2010 год у Мінску
Катэгорыя·Катастрофы 2010 года
Катэгорыя·Катастрофы ў Беларусі
Катэгорыя·2010 год у Беларусі
Катэгорыя·Падзеі ў Мінску
Катэгорыя·Авіякатастрофы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Падзеі 8 жніўня
Катэгорыя·Жнівень 2010 года