Катастрофа MD-500 пад Мінскам — авіякатастрофа нямецкага верталёта, якая адбылася 8 жніўня 2010 года на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце на аэрадроме Баравая пад Мінскам[2].
Верталёт MD-500 упаў на зямлю падчас выканання фігуры вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[3]. На зямле крылатая машына загарэлася, але была патушана пажарнымі разлікамі.
Верталёт Hughes-500 (пазней пад назвай MD-500) — паходзіць з сямейства лёгкіх шматмэтавых верталётаў цывільнай і вайсковай авіяцыі, распрацаваны кампаніяй Hughes Helicopters, ЗША.
MD-500 — гэта цывільная вэрсія OH-6 «Кейюз», які перамог на конкурсе арміі ЗША на новы верталёт назірання. Вайсковыя варыянты MD-500 маюць назву «Defender» (Абаронца).
Загінуў нямецкі пілот 74-гадовы Гюнтэр Цымер — прызнаны ас у малой авіяцыі[1]. Ён быў адным з нешматлікіх пілотаў у свеце, які выконваў на верталёце фігуру вышэйшага пілатажу «мёртвая пятля»[3]. На спаборніцтвах прысутнічала яго жонка.