wd wp Пошук:

Катарына Хультлінг

Ева Марыя (Катарына) Хультлінг (шведск.: Eva Maria ‘Katarina’ Hultling, у замужжы Хультлінг-Шоберг (шведск.: Hultling Sjöberg); нар. 5 снежня 1954) — шведская спартыўная журналістка і тэлевядучая, раней — кёрлінгістка.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і акцёра Артура Хультлінга. Вырасла ў Стакгольме і Вестэросе. Па заканчэнні музычнай гімназіі Адольфа Фрэдрыкса працавала тэлефаністкай у гатэлі «Reisen» у Стакгольме. Марыла стаць актрысай і паступала ў тэатральную школу, але не прайшла па конкурсе. Замест гэтага паступіла на факультэт журналістыкі і пачала працу ў якасці рэпарцёра на радыё Вермланда.

Адначасова Хультлінг сур’ёзна займалася спортам і на працягу некалькіх гадоў выступала на вышэйшым узроўні ў спаборніцтвах па кёрлінгу. Уваходзіла шведскую зборную, у складзе якой выйграла два сярэбраныя медалі чэмпіяната свету, а таксама два золата і два сярэбраныя медалі чэмпіяната Еўропы.

Грала пераважна на пазіцыі трэцяга. На нацыянальным узроўні гуляла ў камандах кёрлінг-клубаў Amatörföreningens CK (Стакгольм) і Karlstads CK (Карльстад).

Дасягненні

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 снежня
Катэгорыя·Тэлевядучыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стакгольме
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Кёрлінгісткі Швецыі
Катэгорыя·Журналісты Швецыі
Катэгорыя·Асобы