wd wp Пошук:

Каталіцкая акадэмія ў Варшаве

Каталіцкая акадэмія ў Варшаве — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у Варшаве.

Агульная характарыстыка

Гэта езуіцкая навучальная ўстанова. У яе статуце гаворыцца, што навучальная ўстанова мае гістарычныя сувязі з Полацкай езуіцкай акадэміяй, заснаванай ордэнам Таварыства Ісуса і ўладамі Расійскай імперыі ў 1812 годзе ў Полацку.

Сучасная ўстанова заснавана 3 мая 1988 года Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Польшчы як Папскі тэалагічны факультэт у Варшаве. У 2020 годзе атрымала цяперашнюю назву і статус.

Установа ажыццяўляе навучанне на бакалаўрскіх праграмах па спецыяльнасці «Паліталогія» і магістарскіх праграмах па спецыяльнасці «Багаслоўе», а таксама паслядыпломныя праграмы навучання па тэалогіі і бяспецы. У рамках праграм па паліталогіі акадэмія прапануе спецыяльнасці: «Міжнародныя справы» і «Усходнія даследаванні», «Тэрытарыяльны маркетынг» і «Дзяржаўная бяспека». У рамках праграмы па багаслоўі прапануюцца спецыяльнасці: «Агульнае багаслоўе», «Катэхетычнае багаслоўе» і «Аўрамічныя рэлігіі».

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Варшавы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Езуіцкая адукацыя
Катэгорыя·Каталіцкія навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта